Замкавая вуліца () — вуліца ў Цэнтральным раёне Мінска, у Ракаўскім прадмесці.

Гісторыя

Замкавая з'яўлялася галоўнай вуліцай у Менскім замку, а потым на Замчышчы на працягу ўсяго перыяду яго існавання ажно да сярэдзіны XX ст.. Яе траса была найстаражытнейшай з усіх вуліц у Мінску. Яна перасякала Замчышча па дыяганалі з усходу на захад і ўжо ў першай палове XVI ст. была забрукавана. Пазней вуліца цягнулася і за валам аж да скрыжавання з Вялікай ТатарскайІван Сацукевіч. Тапанімія вуліц і плошчаў Менска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы, злучаючы замак з Пятніцкім канцом.

Захаваўся толькі невялікі заходні ўчастак Замкавай. У пачатку 2000-х была знішчана гістарычная забудова XIX стагоддзя на няцотным боку вуліцы. У сярэдзіне 2000-х былі адноўлены знесеныя дамы №№ 27, 29, 31, у сярэдзіне 2010-х - дамы №№ 27а і 25.

Размяшчэнне

Забудова

Няцотны бок № 25 — двухпавярховы будынак (другая палова XIX ст.) — № 27 — двухпавярховы будынак (другая палова XIX ст.) — № 27а — № 29 — двухпавярховы будынак (другая палова XIX ст.) — № 31 — двухпавярховы будынак (пачатак XX ст.) —

№ 33 — чатырохпавярховы адміністрацыйны будынак.

Цотны бок № 28 — будынак (канец XIX стагоддзя) —

У культуры Журналіст і пісьменнік Аркадзь Капілаў напісаў кнігу «Замкавая 2/7» пра жыхароў даваеннага МінскуЛюдвісарка.

Спасылкі

Замковая улица

Катэгорыя:Цэнтральны раён (Мінск) Катэгорыя:Ракаўскае прадмесце