Пётр Васільевіч Румянцаў (, Масква —, Сураж) ― удзельнік I з’езда РСДРП.

Біяграфія

Пасля гімназіі вучыўся ў Маскоўскім камерцыйным вучылішчы, затым працаваў земскім рахункаводам у Цвяры. Пазнаёміўшыся з народнічаскай літаратурай, вайшоў ў «Чорны перадзел», і стаў весці з сялянамі прапагандысцкія размовы, з-за якіх у 1882 годзе быў арыштаваны і сасланы на тры гады ў Акмолінск. З 1884 года жыў у Тіфлісе, працаваў рахункаводам на будаўніцтве Тіфліска-Сухумскай чугунцы. З верасня 1895 года ў Мінску, служыў памочнікам кантралёра Кантролю Лібава-Роменскай чыгунцы.

У Мінску пазнаёміўся з эсерам Рыгорам Гершуні і іншымі рэвалюцыянерамі. Здымаў кватэру з 4-х пакояў ў доме на Захар’еўскай вуліцы, які належаў мяшчанцы Францішцы Ржэцкай. У адным з пакояў 1 (13) сакавіка 1898 года адбыўся I з’езд РСДРП, які стаў гістарычнай падзеяй. З’езд праходзіў пад выглядам святкавання імянін жонкі Румянцава ― Вольгі МіхайлаўныЕ. Гурвич. О первом съезде РСДРП // Каторга и ссылка, 1928. № 3. С. 55-56. У 1923 годзе, ― 25-ю гадавіну з’езда, ― ў доме адкрыты музей. Тут прымалі ў камсамол і піянеры, сустракалі значных гасцей.

У ліпені 1898 года сасланы ў Кіеўскую губерню, з красавіка 1901 года ў Мінску, Жлобіне. У 1905―1907 гадах намеснік старшыні Мінскай акруговай сялянскай арганізацыі пры РСДРП. Пасля 1917 года служыў кантралёрам Кантролю Заходняй чыгункі. У 1924 годзе, атрымаўшы статус персанальнага пенсіянера, пераехаў у Сураж. Памёр у 1929 годзе. На ўрачыстым адкрыцці могілкавага помніка ў 1964 годзе выступалі прадстаўнікі абкама КПСС, камсамола, працоўных калектываў.

Яго імем названы вуліцы ў Мінску і Суражы, цягнік ТЭП60-630, прыпісаны к дэпо Мінска.

Беларускі пісьменнік-гісторык Леанід Маракоў крытычна ставіцца да афіцыйнай біяграфіі Румянцава, лічачы, што ў ёй шмат невыразнасцяў.

Літаратура Румянцев П. В. О первом съезде РСДРП: (Воспоминания участника) // Вперёд. ― Мн., 1923, № 2-3, с. 63. Симончик Ф. В. В огне трех революций: Воспоминания старого коммуниста [Записал И. М. Рубинштейн]. — Мн., Беларусь, 1964. — 80 с. Миронова Ж. Н. Дом-музей I съезда РСДРП. ― Мн.: Беларусь, 1971. С. 61.

Спасылкі Фоторепортаж из Дома-музея I съезда РСДРП // TUT.BY, 22 июля 2014 Дом-музей I з’езда РСДРП

Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Сацыял-дэмакраты Расіі Катэгорыя:Члены РСДРП Катэгорыя:Памерлі ў Бранскай вобласці