Кало́дзежскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Любішына.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Калодзезскі сельсавет у складзе Чэрвеньскага раёна Менскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Калодзезі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Чэрвеньскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 25 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Дамавіцкага сельсавета (6 населеных пунктаў: Асінаўка, Вормачка, Восава, Карабетаўка, Клейка, Мяжніца)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 ліпеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.. 18 сакавіка 1985 года скасавана вёска Каменны БродРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 сакавіка 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 13 (1819).. 22 сакавіка 1989 года цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Калодзежы ў вёску Любішына. 27 лістапада 1989 года ў склад Лядскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бярозаўка, Велікаполле, Дубнікі, Плецявішча і Язоўкі), а ў склад сельсавета з Раваніцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Восаўскі Бор, Дамавіцк, Каліта, Навазер’е і Рэпішча)Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 27 лістапада 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана частка скасаванага Хутарскага сельсавета (17 населеных пунктаў: Амяло, Анаполле, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Змена, Луніца, Мяжонка, Новая Ніва, Падар, Падсосна, Ратнае, Стары Пруд, Хутар і Юравічы), у склад Вайнілаўскага сельсавета перададзены пасёлак ІндомРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области . 28 мая 2013 года ў склад Лядскага сельсавета перададзены 12 населеных пунктаў (Амяло, Барсукі, Буйное, Ведрыца, Гарадзішча, Карпілаўка, Красная Змена, Луніца, Новая Ніва, Ратнае, Хутар і Юравічы)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 2163 чалавекі, з іх 92,0 % — беларусы, 3,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (26 населеных пунктаў) — 2127 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе