Майсе́й Абра́мавіч Сяга́ль (, мясцечка Шаўлі, Ковенская губерня — ) — беларускі дзяржаўны і партыйны дзеяч. У 1925—1928 гг. наркам юстыцыі і пракурор БССР.

Біяграфія Скончыў камерцыйнае вучылішча ў г. Рызе, поўны курс юрыдычнага факультэта ветэрынарнага інстытута, экстэрнам — эканамічны факультэт політэхнічнага інстытута.

У гады Першай сусветнай вайны аж да Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі працаваў ветэрынарным урачом.

Пасля рэвалюцыі быў намеснікам старшыні ваеннага трыбунала Каўказскага фронту і Каўказскай арміі, першым пракурорам Маскоўскай ваеннай акругі, ваенным пракурорам Вярхоўнага суда РСФСР, пракурорам пры Наркамюсце РСФСР.

Рашэннем ЦВК БССР ад 6 красавіка 1925 года прызначаны пракурорам Беларускай ССР, з 16 красавіка — наркам юстыцыі БССР, вызвалены ад займаемых пасад 7 чэрвеня 1928 года.

У 1927—1928 гадах — дацэнт Беларускага дзяржаўнага універсітэта, займаў пасаду намесніка дэкана факультэта права.

З чэрвеня 1928 года быў дэканам арганізаванага факультэта савецкага права Казанскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 20 красавіка 1929 года выконваў абавязкі рэктара КДУ. З 29 мая 1929 года быў зацверджаны рэктарам КДУ, адначасова займаў пасаду дэкана факультэта савецкага права. У лютым 1930 года быў вызвалены з пасады рэктара.

Пасля ён быў на пасадзе рэктара ўніверсітэта ў Ташкенце, кіраваў трыма ВНУ ў Маскве ў другой палове 1930-х гадоў. Пасля працаваў дырэктарам упраўлення Пяцігорскага курорта.

Асабістая справа члена УКП(б) Майсея Абрамовіча Сягаля была пагашаная Стаўрапольскім АК УКП(б) 21 жніўня 1945 года па прычыне смерці.

Спасылкі Казанский университет. Ректоры университета

Катэгорыя:Пракуроры БССР Катэгорыя:Народныя камісары юстыцыі БССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ