Дом Броня — будынак у Мінску, размешчаны ў квартале, які прымыкае да Верхняга Горада, па адрасе Інтэрнацыянальная вуліца, 4. Пабудаваны ў 1881 годзе з цэглы.
Гісторыя У XIX стагоддзі на гэтым зямельным пляцы вуліцы Праабражэнскай існавала драўляная забудова, якая была знішчана падчас вялікага пажару 1881 года.
Адразу пасля пажару мінскі мешчанін Моўша Бронь звярнуўся ў Мінскую гарадскую ўправу з праектам на пабудову на месцы знішчаных драўляных будынкаў аднапавярховага мураванага жылога дома. У 1881 годзе яго будаўніцтва было скончана. Гэта быў аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з высокім цокальным паверхам, накрыты двухсхільным дахам, які галоўным фасадам выходзіў на Праабражэнскую вуліцу.
У 1891 годзе Моўша Бронь зноў звярнуўся ў гарадскую ўправу з праектам на будаўніцтва яшчэ аднаго, ужо двухпавярховага, дома побач з існуючым.
У пачатку XX стагоддзя да аднапавярховага дома быў надбудаваны другі паверх. Адначасова да паўночна-ўсходняга фасада прыбудавана вонкавая лесвіца, якая вяла на другі паверх.
Гэтыя два будынкі выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры. Акрамя таго, на тэрыторыі пляца знаходзіліся мураваны флігель і гаспадарчыя пабудовы.
Пасля 1920 года былыя дамы Броня нацыяналізаваны і да 1941 года выкарыстоўваліся пад камунальныя кватэрыВУЛІЦА ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДОМ 4-6 ДОМ МОЎШЫ БРОНІ.
У гады Вялікай Айчыннай вайны будынкі не пацярпелі і ў асноўным захавалі архітэктурны выгляд пачатку XX стагоддзя.
Падчас рамонту дэкаратыўная каваная агароджа канца XIX стагоддзя была заменена на сучасную. Да канца XX стагоддзя абодва будынкі выкарыстоўваліся пад жылыя кватэры.
Архітэктура
Двухпавярховы, чатырохвугольны ў плане, накрыты двухсхільным дахам. Галоўны фасад мае строгае кампазіцыйнае і дэкаратыўнае вырашэнне. Паверхі падзелены карнізным поясам. Плоскасць сцяны рытмічна члянёна на 1-м паверсе прамавугольнымі аконнымі праёмамі, на 2-м — лучковымі з сандрыкамі. Выкарыстоўваецца як жылы.
Літаратура
Спасылкі
ВУЛІЦА ІНТЭРНАЦЫЯНАЛЬНАЯ ДОМ 4-6 ДОМ МОЎШЫ БРОНІ
Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мінска Катэгорыя:Інтэрнацыянальная вуліца (Мінск) Катэгорыя:З’явіліся ў 1881 годзе Катэгорыя:1881 год у Мінску