Ку́таўшчына — вадасховішча ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі на рацэ Сэрвач (прыток Нёмана), за 30 км у напрамку на поўнач ад горада Баранавічы, каля вёскі Кутаўшчына.

Вадасховішча створана ў 1950 годзе ў энергетычных мэтах (пры будаўніцтве міжкалгаснай ГЭС). Плошча паверхні 1 км². Даўжыня 5 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя — 1,3 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы каля 1 млн м³. Плошча вадазбору 124 км². Вадасховішча праточнае. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 23,3 млн м³.

Каля вадасховішча вёскі Кутаўшчына, Пруды, Алізараўшчына, пасёлак Савецкі.

Літаратура  — С. 115—116.

Катэгорыя:Вадасховішчы Брэсцкай вобласці Катэгорыя:Вадасховішчы Баранавіцкага раёна Катэгорыя:Вадасховішчы паводле алфавіта