Але́г Аляксе́евіч Белако́неў (нар. , сяло Барабаш, Хасанскі раён, Прыморскі край, РСФСР) — беларускі военачальнік. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь у 2014—2019 гадах, генерал-маёр (2011).
Біяграфія
У 1987 годзе з адзнакай скончыў Омскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча імя М. В. Фрунзе і накіраваны на службу ў войска. Ваенную службу праходзіў на пасадах камандзіра ўзвода кіравання гаўбічнай артылерыйскай батарэі, камандзіра мотастралковага ўзвода, роты, намесніка камандзіра, камандзіра мотастралковага батальёна.
У 1999 годзе скончыў з адзнакай і залатым медалём — Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. Працягнуў службу на пасадах начальніка штаба — намесніка камандзіра мотастралковага палка, намесніка камандзіра, камандзіра асобнай механізаванай брыгады, намесніка ваеннага камісара Гродзенскага абласнога ваеннага камісарыята, першага намесніка начальніка ўпраўлення сіл спецыяльных аперацый Генеральнага штаба Узброеных Сіл, намесніка камандуючага войскамі Заходняга аператыўнага камандавання.
У 2010 годзе скончыў з адзнакай і залатым медалём факультэт Генеральнага штаба Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і прызначаны на пасаду камандуючага сіламі спецыяльных аперацый Узброеных Сіл.
З 11 студзеня 2014 года да 2019 года — начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік Міністра абароны Рэспублікі Беларусь. У 2019 годзе быў абраны дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.
1 кастрычніка 2021 года на цырымоніі развітання з афіцэрам спецпадраздзялення «Альфа» КДБ Дзмітрыем Федасюком («Нірвана»), які загінуў у перастрэлцы, Белаконеў заявіў журналістамГенерал Белаконеў прапанаваў «мачыць у сарціры» 20 ці 100 чалавек за кожнага сілавіка:
У снежні 2022 года трапіў пад санкцыі Канады.
Узнагароды Ордэн «За службу Радзіме» II ступені (8 студзеня 2020)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 г. № 7 «Аб узнагароджанні». Ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2014)Профессиональные заслуги работников различных сфер отмечены госнаградами Беларуси . Медалі СССР Медалі Рэспублікі Беларусь
Воінскія званні генерал-маёр (з 22 лютага 2011 года)Указ Президента Республики Беларусь от 22 февраля 2011 г. № 63 «О присвоении О. А. Белоконеву воинского звания» палкоўнік (з 2 снежня 2003 годаУказ Президента Республики Беларусь от 2 декабря 2003 г. № 550 «О присвоении очередных воинских и специальных званий» па 22 лютага 2011 года)
Міжнародныя санкцыі 24 верасня 2020 года Сейм Літвы ўключыў Алега Белаконева ў спіс асоб, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Літвы. Гэта рашэнне было прынята ў адказ на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і рэпрэсіі супраць мірных пратэстоўцаў.
Спасылкі
Біяграфія на сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь Алег Белаконеў прызначаны начальнікам беларускага Генштаба Біяграфія на сайце Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў МДІМА
Катэгорыя:Выпускнікі Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Генерал-маёры (Беларусь) Катэгорыя:Імігранты Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання Катэгорыя:Начальнікі Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь