Ліва аль-Кудс, ці Брыгада аль-Кудс () — лаяльнае ўраду Сірыі вайсковае фарміраванне сфарміраванае ў правінцыі Алепа ў верасні 2013 г. інжынерам Мухамедам аль-Саідам (пазыўны «Інжынер»)Heras, Nicholas A. FSA COMMANDER ABU ISSA BECOMES HIGH VALUE TARGET FOR ISLAMIC STATE IN SYRIA // Militant Leadership Monitor Volume. — 2014. — Vol. 5. — Issue 10.. Брыгада складаецца з сунітаў-палесцінцаў з лагера бежанцаў Аль-Найраб. Прычынай для стварэння апалчэння паслужыў захоп лагера Хандарат (поўнач г. Алепа) сіламі Фронта ан-Нусра, і далейшыя ганенні на яго мясцовых жыхароў. Мэта стварэння брыгады — адбіць лагер і падтрымаць Узброеныя сілы Сірыі ў ходзе правядзення ёю аперацыі на тэрыторыі г. Алепа і яго прыгарадзе.

Удзел у Грамадзянскай вайне Упершыню ўдзел у вайне «Брыгада аль-Кудс» прыняла ў канцы 2013 г., калі яе байцы ўзаемадзейнічалі з «Сілами тыгра» ў ходзе , у выніку якой урадавыя войскі прасунуліся на паўночным усходзе Алепа, заняўшы стратэгічна значную прамысловую зону Шэйх Наджар і зняўшы аблогу з цэнтральнай турмы Алепа. Брыгада таксама ўдзельнічала ў , падтрымаўшы наступленне «Сілаў тыгра» ў заходнім Алепа. Байцы фарміравання занялі раёны Башкуй, аль-Манашэр і аль-Мала.

Да пачатку 2015 г. «аль-Кудс» страціла 200 байцоў забітымі і больш за 400 атрымалі раненніal-Tamimi, A. J. Archives Overview of some pro-Assad Militias / Aymenn Jawad Al-Tamimi // Syria Comment.

У канцы 2015 г. «Ліва аль-Кудс» прымала ўдзел у наступленні ўрадавых войск на поўдні правінцыі Алепа, у ходзе якога былі заняты некалькі дзесяткаў вёсак і вышынь. Акрамя таго, брыгада адыграла важную ролю ў шэрагу ваенных аперацый у 2016 г., у выніку якіх горад Алепа быў цалкам заняты ўрадавымі войскамі. Так, у маі 2016 г. падраздзяленні «Ліва аль-Кудс» дапамагалі Узброеным сілам Сірыі і «Сілам тыгра» зачышчаць усход правінцыі Алепа і паспрыялі Алепа — .

У чэрвені — ліпені 2016 г. «Сілы тыгра» і «Ліва аль-Кудс» узялі пад кантроль ферму Малах і шашу Кастэла, перарэзаўшы адзіны маршрут забеспячэння падкантрольных сірыйскай апазіцыі раёнаў ўсходняга Алепа. «Брыгада аль-Кудс» адыграла вырашальную ролю ў адбіцці контратак сірыйскай апазіцыі на ферму Малах і лагер Хандарат. У верасні яе атрады ўзялі пад кантроль шпіталь Кіндзі.

Склад брыгады Батальён «Львы аль-Кудс» Батальён стрымлівання Батальён «Львы аль-Шахба»

Узбраенне брыгады Т-55 БМП-1

Катэгорыя:Палесцінскія ваенныя фарміраванні Катэгорыя:Праўрадавыя ваенныя арганізацыі Грамадзянскай вайны ў Сірыі Катэгорыя:З’явіліся ў 2013 годзе