Гагулі () — народ, які ў першай палове XVII ст. насяляў рэчышча Амура, горы Малы Хінган. Меркаваная колькасць — 4 000 чал.

Узгадваліся Ерафеям Хабаравым як суседзі дзючэраў. У ранейшым допісе Васіля Паяркава ўзгадваліся толькі дзючэры. Згодна запісам рускіх казакаў, гагулі займаліся земляробствам і паляваннем. Жылі ў дробных сталых паселішчах. Гагульскі "князец" Тоенча выплочваў ім ясак са 100 чалавек.

Некаторыя даследчыкі лічаць, што гагулі з'яўляліся часткай дзючэраў, што насялялі ніжнюю ў адносінах да асноўнай часткі народа плыню ракі Амур. Існуе таксама меркаванне, што гагулі былі продкамі нанайцаў. Археолагі звязваюць гагуляў з дзючэрскай археалагічнай культурай (XIII - сярэдзіна XVII стст.). Уварванне казакаў у Прыамур’е і збор імі ясака выклікалі ваенныя сутычкі з мясцовым насельніцтвам, якое панесла значныя чалавечыя страты. У 1654 г. чарговы атрад казакаў знайшоў іх паселішчы пакінутымі.

Спасылкі Этнический состав и расселение народов Приамурья в XVII—XVIII веках Гогулы или гогули Ravenstein Ernest George, The Russians on the Amur

Катэгорыя:Народы Сібіры Катэгорыя:Тунгуса-маньчжурскія народы Катэгорыя:Зніклыя народы Азіі Катэгорыя:Зніклыя народы Расіі