Мікалай Іванавіч Крыўцоў (;  — ) — савецкі і расійскі вучоны, апіёлаг. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (1995), акадэмік Расійскай акадэміі сельскагаспадарчых навук (2007). З 1988 дырэктар НДІ пчалярства (РФ). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі РФ у галіне навукі і тэхнікі (2000). Заслужаны дзеяч навукі Расіі (2011).

Скончыў з адзнакай Арлоўскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1970).

Аўтар работ па апітэрапіі.

Катэгорыя:Пчаляры Катэгорыя:Дактары сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:Постаці апітэрапіі