Пётр Альбінавіч Кра́сачка (нар. , г. Калінкавічы) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі і жывёлагадоўлі, спецыяліст ў галіне ветэрынарнай вірусалогіі, мікрабіялогіі, імуналогіі, апітэрапіі. Доктар ветэрынарных навук (1997), доктар біялагічных навук (2009), прафесар (1999). У 2014—2017 гадах — дырэктар Інстытута эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага НАН Беларусі. З 2017 года — прафесар Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Біяграфія У 1979 годзе скончыў факультэт ветэрынарнай медыцыны Віцебскага ветэрынарнага інстытута, аспірантам якога быў з 1980 па 1985 гады. У 1985—1990 гадах — старшы і вядучы навуковы супрацоўнік у Малдоўскім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі і ветэрынарыі. З 1991 года працуе ў Інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі спачатку як навуковы супрацоўнік (старшы, вядучы, галоўны), потым намеснікам розных аддзелаў, а з 2011 па 2014 гады быў намеснікам дырэктара па навуковай рабоце.

Навуковая дзейнасць У 1988 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Методы иммунодиагностики и пути повышения резистентности телят к вирусным респираторным заболеваниям»Методы иммунодиагностики и пути повышения резистентности телят к вирусным респираторным заболеваниям : диссертация ... кандидата ветеринарных наук : 16.00.03. — Кишинев, 1987. — 205 с.. У 1997 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Моно- и ассоциативные вирусные респираторные инфекции крупного рогатого скота (иммунологическая диагностика, профилактика и терапия)»Moнo- и ассоциативные вирусные респираторные инфекции крупного рогатого скота (иммунологическая диагностика, профилактика и терапия) : автореферат дис. ... доктора ветеринарных наук : 16.00.03. — Минск, 1997. — 37 с. : ил.. Навуковыя інтарэсы — ветэрынарыя, жывёлагадоўля, ветэрынарная вірусалогія, мікрабіялогія, імуналогія, апітэрапія.

Асноўныя працы Красочко, П. А. Вирусные пневмоэнтериты телят / П. А. Красочко, Ю. Г. Зелютков, И. А. Красочко. — Минск : Хата, 1999. — 166 с. Иммунитет и его коррекция в ветеринарной медицине / П. А. Красочко [и др.] ; под ред. П. А. Красочко. — Смоленск, 2001. — 324 с. Инфекционные и инвазионные заболевания молодняка / П. А. Красочко [и др.] ; под ред. П. А. Красочко. — Смоленск, 2001. — 380 с. Болезни крупного рогатого скота и свиней / П. А. Красочко [и др.] ; под ред. П. А. Красочко. — Минск : Технопринт, 2003. — 464 с. Экологические и ветеринарные аспекты зубров в Беларуси / П. А. Красочко [и др.] ; под ред. П. А. Красочко. — Минск : Бизнесофсет, 2004. — 293 с. Болезни сельскохозяйственных животных / П. А. Красочко [и др.] ; под ред. П. А. Красочко. — Минск : Бизнесофсет, 2005. — 800 с. Болезни крупного рогатого скота и овец / П. А. Красочко [и др.] ; под ред. П. А. Красочко. — Махачкала, 2007. — 657 с. Иммунокоррекция в клинической ветеринарной медицине / П. А. Красочко [и др.] ; под ред. П. А. Красочко. — Минск, 2008. — 520 с. Продукты пчеловодства в ветеринарной медицине / П. А. Красочко, Н. Г. Еремия ; [науч. ред. П. А. Красочко]. — Минск : ИВЦ Минфина, 2013. — 669 с.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Постаці апітэрапіі Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны