Івенс Адамака (; нар. ) — ганскі футбаліст, нападнік славенскага клуба «Драваград».

Клубная кар’ера Пачынаў кар’еру на радзіме ў клубе «Фар Рэйнджэрс». У сакавіку 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель» і ў выніку падпісаў кантракт"Гомель" подписал ганца Адомако. Спачатку гуляў за дубль, дэбютаваў у Вышэйшай лізе 15 красавіка 2017 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча трэцяга тура супраць «Славіі» (2:0). Пазней здолеў замацавацца ў асноўнай камандзе, стаў з’яўляцца на полі ў стартавым складзе. 24 чэрвеня 2017 года адзначыўся першым голам у Вышэйшай лізе, калі ў кампенсаваны час прынёс «Гомелю» перамогу над «Мінскам» (2:1). У другой палове сезона 2017 страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»Ситко, Афоаква, Адомако и еще четыре игрока покинули "Гомель".

У 2018 годзе зноў выступаў за «Фар Рэйнджэрс», а ў кастрычніку 2018 года перайшоў у славенскі клуб «Рудар» з Вяленья, падпісаўшы двухгадовы кантрактPhar Rangers complete transfers of duo Latif Abubakar and Evans Adomako to Slovenian side Rudar Velenje . У лютым 2019 года, не згуляўшы за «Рудар» ні ў адным матчы, быў аддадзены ў арэнду ў «Драваград», а ў ліпені перайшоў у гэты клуб на трывалай аснове.

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Ганы Катэгорыя:Ігракі ФК Драваград Катэгорыя:Ігракі ФК Рудар Вяленье Катэгорыя:Ігракі ФК Фар Рэйнджэрс Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель