Пла́ўня — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Брусята (прыток Бярэзіны, басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 16 км. Плошча вадазбору 104 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 м/км. Выток ракі знаходзіцца каля ўсходняй ускраіны вёскі Барсукі. Упадае ў Брусяту за 0,7 км у напрамку на паўднёвы захад ад пасёлка Рудня, за 0,6 км на захад ад вёскі Каранец, за 0,9 км на ўсход ад вёскі Дзмітравічы. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асноўныя прытокі — Абазоцкі (злева), Харчычка (справа).

Каля ракі вёскі Тылькаўка, Высокая Гара, Ялоўка, Выкрас, Каранец. Каля вёсак Высокая Гара і Ялоўка на рацэ сажалка.

Літаратура

Спасылкі Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Бярэзінскага раёна Катэгорыя:Басейн Бярэзіны