Чжан Ітан (; нар. 1955) — амерыканскі матэматык кітайскага паходжання, які працуе ў галіне тэорыі лікаў.
У 2013 годзе Чжан адправіў у часопіс «Annals of Mathematics» артыкул, у якім даказвалася, што існуе бесканечна многа пар паслядоўных не больш за 70 мільёнаў. Гэты доказ можа разглядацца як рашэнне аслабленага варыянта задачы аб . Артыкул Чжана прайшоў рэцэнзаванне і быў прыняты ў друк.
Адукацыя У 1978 годзе Чжан паступіў у Пекінскі ўніверсітэт і закончыў яго ў 1982-м, атрымаўшы ступень бакалаўра па матэматыцы. Пасля заканчэння магістратуры ў 1985 годзе Чжан паступіў у аспірантуру ўніверсітэта Пердзью. У снежні 1991 года ён абараніў дысертацыю на ступень доктара філасофіі.
Кар’ера Дысертацыя Чжана была прысвечана . Пасля заканчэння аспірантуры ў Чжана былі праблемы з пошукам працы ў навуковай сферы. Яму даводзілася працаваць бухгалтарам, у матэлях, у рэстаранах і г. д. У рэшце рэшт яму ўдалося атрымаць пасаду лектара ва ўніверсітэце Нью-Хэмпшыра. У 2013 годзе ён быў узнагароджаны прэміяй Астроўскага, у 2014-м — преміяй Коўла па тэорыі лікаў, прэміяй Рольфа Шока па матэматыцы і стаў лаўрэатам стыпендыі Мак-АртураYitang Zhang — MacArthur Foundation. Па стане на студзень 2014 года ён займае пасаду поўнага прафесара ва ўніверсітэце Нью-ХэмпшыраJanuary 2014 Prizes and Awards Booklet, p. 5.
Зноскі
Катэгорыя:Матэматыкі ў тэорыі лікаў Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі XXI стагоддзя Катэгорыя:Матэматыкі Кітая Катэгорыя:Матэматыкі ЗША Катэгорыя:Лаўрэаты стыпендыі Мак-Артура