«TamerlanAlena» («Тамерлан і Алёна») — украінскі R&B-дуэт, створаны ў канцы 2009 года. З 2013 года ўдзельнікі знаходзяцца ў шлюбе.
Гісторыя Тамерлан і Алёна (Алена) Амаргаліева пазнаёміліся ў інтэрнэце, у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Іх агульным інтарэсам была музыка, і яны вырашылі запісаць сумесны трэкТамерлан и Алена Омаргалиева рассказали о своем первенце // kp.ua.
Першым хітом дуэта «Тамерлан і Алёна» стала кампазіцыя «Хочу с тобой»Конференція, на якую быў зняты дэбютны кліп. Здымкі праходзілі ў ЗША, куды ў красавіку 2010 года музыканты прыехалі па запрашэнні амерыканскай кампаніі гуказапісу Universal. Там жа быў зняты і другі кліп на песню-лозунг «Всё будет хорошо». Тамерлан і Алёна запісалі шэраг песень сумесна з вядомымі артыстамі амерыканскай RnB-сцэны: выканаўца Super Sako прымаў удзел у запісу рымейк-трэка «Хочу с тобой», над многімі трэкамі дуэта працаваў таксама выканаўца Kobe.
Новы кліп Тамерлана і Алены на песню «Ты только мой» выйшаў у чэрвені 2011 года. Праз некалькі месяцаў дуэт прэзентаваў кампазіцыю «Не смотри назад», кліп на якую здымаўся ў Турцыі. Вясной 2012 года дуэт зняў кліп на песню «HEY YO» у Лос-Анджэлесе, пры падтрымцы каманды «Hollywood Production».
У 2013 годзе дуэт запісаў свой першы альбом «Пой со мной»Альбом Пой со мной, прэзентацыя якога адбывалася ў адным з кіеўскіх клубаўПрезентація альбомаПой со мной. Презентація дебютного альбому . У гэтым жа годзе Тамерлан і Алёна прэзентуюць новы трэк «Мало мне», а потым і відэапрацу на аднайменную кампазіцыю. За 2014 і 2015 гады Тамерлан і Алёна выпусцілі некалькі трэкаў, сярод якіх «Держи меня», «Перемены».
У пачатку 2016 года адбылася прэзентацыя іх другога студыйнага альбома «Хочу с тобой». Вясной таго ж года яны адправіліся ў турнэ «Хочу с тобой show» у падтрымку альбома. Артысты наведалі гарады Украіны, а таксама Латвію, Літву, Германію, Ізраіль, Канаду і ЗШАТамерлан и Алена Омаргалиева подожгли сцену во время концерта // tv.ua.
Вясной 2016 года выйшла новая відэа-праца дуэта на песню «Потоки ветра». У ліпені гэтага ж года выйшла новая відэа-праца на песню «Наши города». У сакавіку 2017 года адбылася прэзентацыя іх трэцяга студыйнага альбома «Потоки ветра», куды ўвайшлі трэкі, запісаныя ў розных стыляхTamerlanAlena представили третий студийный альбом «Потоки ветра» // aif.ua. У тым жа 2017 годзе група змяніла назву на «TamerlanAlena»TamerlanAlena объяснили, почему сменили название группы // ivona.bigmir.net.
Сям’я У ліпені 2013 года Тамерлан і Алёна згулялі вяселле ў рэстаранным комплексе пад КіевамТамерлан і Альона зіграли весілля під Києвом. У студзені 2014 года ў іх нарадзіўся першынец ЦімурАльона Омаргалієва народила Тамерлану сина-богатиряТамерлан і Альона про первістка.
Бацька Алены — былы старшыня Чаркаскай раённай дзяржаўнай адміністрацыі Чаркаскай вобласці Канстанцін Амаргаліеў. Першы час ён дапамагаў ёй у кар’еры спявачкіОтец певицы Алены Омаргалиевой рассказал, сколько вложил в карьеру дочери // aif.uaКонстантин Омаргалиев больше не возглавляет Черкасскую РГА // cherkassy.co.ua.
Дыскаграфія Пой со мной (2013) Хочу с тобой (2016) Потоки ветра (2017)
Кліпы Хочу с тобой (2010) Всё будет хорошо (2010) Ты только мой (2011) Не смотри назад (2011) Город мечты (2011) Hey Yo (2012) Мало мне (2013) Держи меня (2014) Я буду (2015) Потоки ветра (2016) Наши города (2016) Она не виновата (2017) Покопокохай (2017) — першы ўкраінамоўны кліп дуэта. Возврата NET/НЕТ (2018) Рано (2019)
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт Канал на Youtube Старонка ў Facebook Старонка Укантакце
Катэгорыя:Музычныя калектывы 2010-х Катэгорыя:Музычныя калектывы Украіны