Аляксей Сяргеевiч Талстоў (нар. , Мінскhttp://ygallery.by/exhibitions/0006321/ ) — беларускі мастак і пісьменнік.
Біяграфія Вучыўся ў 2002—2003 гадах у Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «менеджмент сацыякультурнай дзейнасці» і два з паловай гады ў 2004—2007 гг. у Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка па спецыяльнасці «сусветная і айчынная мастацкая культура / фальклор».
У 2002—2006 гадах быў вакалістам рэгі-гурта «Чык-чык», в 2011—2012 гг. спяваў і іграў на гуслях у стоўнер-дыска-гурце «Альёшя, гiу мi а чэнс!».
Творчасць Аўтар беларускамоўных раманаў «Бег» (2009, Галіяфы) «Мінакі» (2012, Галіяфы) і «Валацугі» (2014, Пяршак), «Апоўначы на Сіалімскім мосьце» (2016). Публікаваўся ў часопісах «Тэксты», «Макулатура», калумніст сеткавага часопіса 34mag.net.
Актыўна ўдзельнічае ў мастацкім жыцці Мінска з 2008 года. У 2011 годзе ў ДК La Mora прайшла першая персанальная выстаўка жывапісу Аляксея Талстова — «Коміксы». Яшчэ дзве персанальныя выстаўкі мастака былі арганізаваны ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» — «Рэакцыя на чужое» (2012) і «Самакантроль» (2013), а таксама «Хрустальная серыя» (2016) і «Суп часу. Накіды» (2020) у галерэі прасторы «КХ» у Брэсце. Удзельнік шматлікіх групавых выставак і фестываляў.
У 2016—2020 гадах быў куратарам выставачных і даследчых праектаў.
Прызнанне Кніга «Бег» трапіла ў шорт-ліст прэміі Гліняны Вялес. Кніга «Апоўначы на Сіалімскім мосьце» трапіла ў шорт-ліст прэміі Ежы Гедройца.
Крыніцы
Спасылкі Толстов, Алексей Алексей Толстов. Художник, писатель, куратор.
Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Беларускамоўныя пісьменнікі