thumb|300px|Універсал Volkswagen Passat Variant Універса́л (ад  — агульны, усеагульны) — тып закрытага кузава легкавога аўтамабіля. Мае 2 ці 3 рады сядзенняў, 3 ці 5 дзвярэй, адны з якіх заднія, багажнае аддзяленне за спінкай задняга сядзення. Заднія сядзенні (пры 3 радах сярэднія і заднія) могуць складвацца і павялічваць аб’ём багажнага аддзялення. Дазваляе выкарыстоўваць легкавы аўтамабіль як грузапасажырскі.

Першапачаткова гэта былі машыны для перавозкі грузаў. З часам яны набылі папулярнасць у якасці сямейных аўтамабіляў. Са з’яўленнем першых мінівэнаў попыт на ўніверсалы пачаў зніжацца. Частку сваёй прывабнасці ўніверсалы страцілі з ростам папулярнасці SUV.

Топ-20 універсалаў у свеце ў 2021 годзе 1 Subaru Outback 2 Toyota Corolla 3 Škoda Octavia 4 VW Passat 5 BMW 3-серыі 6 Lada Vesta 7 Volvo V60 8 Lada Largus 9 Audi A4 10 Audi A6 11 Kia Ceed 12 Ford Focus 13 Seat/Cupra Leon 14 VW Golf 15 Škoda Superb 16 Škoda Fabia 17 Opel Astra 18 Mercedes-Benz CLA 19 BMW 5-серыі 20 Mercedes-Benz C-клас Найбольшым попытам універсалы карыстаюцца ў Еўропе. У 2021 годзе на гэты рынак прыпадала 64% сусветных продажаў — крыху больш за адзін мільён адзінак з агульнай колькасці 1,6 мільёна машын. Еўропа гэта таксама рынак, дзе ўніверсалы маюць найбольшую долю — 8,3%. У астатнім свеце было прададзена 574 000 універсалаў. Продажы ў ЗША і Канадзе склалі 183 000 адзінак. Трэцім па велічыні рынкам стала Расія разам з былымі савецкімі рэспублікамі (140 000). Японія была чацвёртым рынкам. Пятае месца займае Кітай з усяго 107 000 машын.

Катэгорыя:Тыпы аўтамабільных кузаваў