Агастас Джульярд (; 19 красавіка 1836 — 25 красавіка 1919) — амерыканскі бізнесмен і мецэнат.
Біяграфія
Сын шаўца. Нарадзіўся ў Атлантычным акіяне на караблі, на якім яго бацькі-французы з’язджалі ў ЗША ў эміграцыю. Вырас у штаце Агая, у 1866 годзе перабраўся ў Нью-Ёрк і ўладкаваўся на працу на камвольны камбінат. Калі фірма згалела, пачаў у 1874 годзе ўласную справу па гандлі мануфактурай (воўнай, шоўкам, бавоўнай) і даволі хутка атрымаў поспех. Разумна ўкладваючы сродкі ў жалезныя дарогі, банкаўскую і страхавую справу, набыў вялікую маёмасць.
Асноўнай сферай дабрачыннай дзейнасці Джульярда стала музыка. З 1892 года і да сваёй смерці ён займаў пасаду Прэзідэнта . Паводле завяшчання Джульярда, сума ў 5 мільёнаў даляраў павінна была быць прымененая на развіццё музыкі ў ЗША. Папячыцелі фонду, заснаванага для распараджэння гэтымі сродкамі, адкрылі ў 1924 годзе Джульярдскую вышэйшую школу (), пазней ператвораную ў Джульярдскую школу музыкі.
Катэгорыя:Джульярдская школа Катэгорыя:Мецэнаты ЗША Катэгорыя:Прадпрымальнікі ЗША