Тукумс () — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Тукумскага краю. Плошча 12,9 км². Насельніцтва 16 528 чал. (2022).

Этымалогія Меркаванне лінгвістаў на гэты конт падзяляюцца. Адны лічаць, што назва Тукумс паходзіць ад двух ліўскіх слоў «tukku» — купа i «mägi» — пагорак, гара. Іншыя думаюць, што назва паходзіць ад слова «tutkom», што на мове ліваў азначае канец зямлі, інакш кажучы, тое месца, дзе Курземе і Земгале мяжуюць паміж сабой.

Гісторыя У XI—XII стагоддзях на месцы цяперашняга горада знаходзілася паселішча ліваў.

Назва горада ўпершыню згадваецца ў крыніцах пад 1253 годам, калі быў заключаны дагавор пра падзел зямель паміж Курляндскім епіскапствам і Лівонскім ордэнам. У 1299 годзе нямецкія рыцары пабудавалі тут замак Тукум (ням. Tuckum), які служыў пасля рэзідэнцыяй гермайстра Лівонскага ордэна.

Пасля ліквідацыі Лівонскага ордэна ў 1561 годзе замак перададзены Рэччу Паспалітай як лен курляндскаму герцагу.

У канцы XIX стагоддзя Тукум — павятовы горад Курляндскай губерні Расійскай імперыі, у якім было 7542 жыхара.

У 1905 годзе ў Тукумсе адбылося ўзброенае паўстанне, задушанае Рускай імператарскай арміяй.

У ходзе Вялікай Айчыннай вайны 27 чэрвеня 1941 года быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі. Вызвалены 30 ліпеня 1944 года войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту ў ходзе Шаўляйскай аперацыі. Другі раз акупаваны 21 жніўня 1944 года. Вызвалены 8 мая 1945 года войскамі Ленінградскага фронту ў ходзе блакады Курляндскай групоўкі праціўніка.

Насельніцтва

Нацыянальны склад Нацыянальны склад горада паводле перапісу насельніцтва на пачатак 2022 года: +нацыянальнасцьчал.%латышы1388183,98 %рускія15329,27 %беларусы3051,85 %украінцы2101,27 %літоўцы1320,8 %палякі1110,67 %іншыя3572,16 %усяго16528100 %

Транспарт Да Тукумсу падыходзіць рэгіянальная аўтадарога P98 Елгава (Тушкі) — Тукумс. Тут пачынаюцца рэгіянальныя трасы P104 Тукумс — Аўцэ — Віціні (літоўская мяжа), P121 Тукумс — Кулдыга і P131 Тукумс — Кёстэрцыемс — Мерсрагс — Колка.

За 4 кіламетры на паўднёвы ўсход ад горада размешчаны аэрапорт «Юрмала».

Культура У горадзе ёсць музей мастацтваў, дом культуры і некалькі цэркваў.

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы Яўген Касмачоў (нар. 1988) — латвійскі футбаліст, паўабаронца. Віктар Андрэевіч Емяльянаў (нар. 1948) — беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1999), прафесар (1998). Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь (2008). Саманта Ціна (нар. 1989) — латвійская эстрадная спявачка.

Зноскі

Спасылкі

Сайт Тукумса Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012

Катэгорыя:Гарады Латвіі