Та́лсі () — горад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Талсінскага краю. Плошча 7,83 км².

Гісторыя Першымі ў гэтай мясцовасці пасяліліся лівы, пасля куршы. Назва горада ўпершыню сустракаецца ў крыніцах пад 1231 годам. Даўні ўмацаваны Талсінскі замак быў істотным цэнтрам Курскай акругі. Узвядзенне ордэнскага замку на халме Дзірнаўкалнс у канцы XIII або пачатку XIV стагоддзя не спрыяла росту Талсі.

Талсі пераходзіў пад уладу Рэчы Паспалітай, Швецыі, Расійскай імперыі.

У 1917 годзе атрымаў статус горада. Насельніцтва

Памятныя мясціны Талсінскае гарадзішча. Гарадскі парк. Сядзіба барона фон Фірка, дзейнічае музэй. Евангельская лютэранская царква. Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Мадара Паламейка, латвійская лёгкаатлетка Гарады-пабрацімы Шчолкава, Расія Шэлтан, ЗША Прэны, Літва Таўраге, Літва Глоструп, Данія Курэссаарэ, Эстонія Сёдэрчэпінг, Швецыя

Спасылкі

Сайт Талсаў Насельніцтва паводле стану на 2012

Катэгорыя:Гарады Латвіі