Пры́екулэ () — горад у Латвіі. Адміністрацыйны цэнтр Прыекульскага краю.

Гісторыя Прыекулэ ўпершыню ўзгадваецца ў 1483 годзе, калі мясцовыя землі былі аддадзены ва ўладанне барона Корфа. Палац Корфаў захаваўся да нашых дзён (зараз там размешчана школа). Захавалася і Шведская брама, пабудаваная ў 1688 годзе, выява якой прысутнічае на гербе горада. У 1871 годзе праз Прыекулэ прайшла чыгунка Ліепая—Вільня. У час Другой сусветнай вайны горад стаў арэнай крывавых баёў, з таго часу ў ім знаходзіцца адно з найбуйнейшых ваенных пахаванняў на тэрыторыі былога СССР, у якім пахавана каля 23 тысяч байцоў Чырвонай арміі. Насельніцтва

Славутасці Лютэранская царква Шведская брама Палац Корфаў Парадныя сходы да ракі Парахавая вежа

Вядомыя асобы Яніс Пэтэрс — латышскі паэт, палітык, дыпламат Эрыкс Эшэнвалдс — латышскі кампазітар Карліс Кампэ — святар, пісьменнік Элмарс Ансан — драматург (правёў дзяцінства ў Прыекулэ)

Галерэя

Спасылкі

Сайт Прыекулэ Latvijas iedzīvotāju skaits pašvaldībās 01.01.2012

Катэгорыя:Гарады Латвіі