Ксёндз () — рымска-каталіцкі святар у Польшчы, на Беларусі і Украіне, С.684.

Польскае слова (чэшскае kněz і славацкае kňaz — «святар») германскага паходжання, роднаснае слову князь, паходзіць з эпохі заходнеславянскіх уяўленняў пра адзінства духоўнай і свецкай улады. Князь пазначаецца сучасным польскім словам książę, літаральна «княжонак», г.зн. першапачаткова «сын князя», «княжыч». У ЭСБЭ падаецца, што «У старажытнасці гэтай назвай абазначаўся ў палякаў правадыр, ваявода, наогул прадстаўнік племя. Да XVI ст. слова ksiądz пазначала і князя, і ксяндза».

Вобраз ксёндза неаднаразова сустракаецца ў беларускай літаратуры («Хрыстос прызямліўся ў Гародні» Ул. Караткевіча і інш.)

Літаратура Gloger Z. Ksiądz // Encyklopedia staropolska. Ilustrowana, t. 2. — Warszawa, 1958. Kuropatnicki Е. А. O Xiązętach // Wiadomosci o kleynocie szlacheckim, oraz herbach domów szlacheckich w Koronie Polskej i Wielkim Xięstwie Litewskim …, cz. 1. — Warszawa, 1789. Любавский М. К. История западных славян. — М., 1918. С. 473

Спасылкі Літоўскі акцёр Д. Баніоніс і У. Караткевіч ў ролі ксёндза. 1968 год // Архівы Беларусі

Катэгорыя:Каталіцтва Катэгорыя:Рэлігійныя тытулы