А́ка (, ), А́кра, Сен-Жан д’Акр (еўрапейскія мовы: Acre, St. Jean d’Acre) — горад у Заходняй Галілеі (Ізраіль), размешчаны прыкладна за 23 км на поўнач ад горада Хайфа, на беразе Міжземнага мора. Стары горад унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя

Старажытная гісторыя thumb|250px|Від на Стары Ака thumb|250px|Вадаправод Ака thumb|250px|Руіны старажытнага порта

Ака — адзін з найстаражытных у рэгіёне гарадоў, заселенасць якіх не перарывалася з моманту заснавання.

Паводле розных звестак людзі сяліліся тут яшчэ ў познім медным ці раннім бронзавым веку, 6000 ці 5500 гадоў таму — аднак тыя паселішчы былі нясталымі і неўрбанізаванымі. Іх матэрыяльныя сляды губляюцца 5000 гадоў таму прыкладна на тысячагоддзе, хоць можна знайсці ўскосныя сведчанні прысутнасці тут людзей. На тэрыторыі непадалёк ад Ака знойдзены таксама рэшткі паселішчаў часоў ярмукскай культуры (7000 — 8500 гадоў назад).

Каля 2350 гады да н.э. праз даліну Ака, верагодна, праходзіць армія фараона Піёпі I пад камандваннем яго палкаводца Уны. Аўтабіяграфія апошняга згадвае высадку з мора за «носам антылопы» — гэта значыць, магчыма, за гарой Кармель — з мэтай здушэння паўстання. Лічыцца, аднак, што ўласна бітва адбылася ў Ізрэельскай даліне.

Першым дакументам, у якім, магчыма, непасрэдна згадваецца Ака, з’яўляецца , (каля 2400—2250 гг. да н.э.). Нароўні з прыбярэжнымі Бібласам, Сідонам, Дорам, Ашдодам і Газай Ака апынуўся ўключаны ў гандлёвы маршрут купца з Эблы. Аднак, адсутнасць знаходак, якія адносяцца да гэтай эпохі, выклікае сумненні ў ідэнтыфікацыі згаданага ў архіве горада. Хоць значна больш старажытныя знаходкі існуюць.

Каля 2000 гады да н.э. у даліне Ака сталі масава з’яўляцца гарады — да гэтага часу адносяцца і першыя артэфакты, якія сведчаць пра Ака як пра горад. Тады ён быў размешчаны на паўночны ўсход ад сучаснага горада, за паўтары-да кіламетры ад мора: яго рэшткі вядомыя цяпер як . Магчыма, у тыя часы берагавая лінія выглядала інакш, і вада ўшчыльную падступала да горада.

Ака быў размешчаны на скрыжаванні міжнародных гандлёвых шляхоў і таму заўсёды з’яўляўся цэнтрам гісторыі. Горад быў цэнтрам сустрэч мноства разнастайных культур і стратэгічным месцам для ваенных кампаній.

Дзесьці да 1800 годзе да нашай эры ў даліне было размешчана парадку 25 гарадоў, многія (і Ака сярод іх) абнесеныя сценамі. Агламерацыя, якая склалася вакол Ака, з’яўлялася першай па насельніцтве і другой па значнасці пасля Хацора на тэрыторыі сучаснага Ізраіля. Знойдзеныя археолагамі шматлікія прадметы імпарту даказваюць развітыя гандлёвыя сувязі з Кіпрам, Егіптам, Іарданіяй, Сірыяй, узбярэжжам Лівана і Антальяй. Сярод знаходак — скарабей з імем фараона Сенусерэта I (1971—1926 гг. да н.э.).

Ака відавочна згадваецца ў егіпецкіх , якія датуюцца часам не пазней за 1800—1725 гады да н.э. Гэтыя тэксты пісаліся на гліняных рэчах, якія разбівалі, каб праклёны пачалі дзейнічаць. Назва Ака, як і многіх іншых гарадоў (у тым ліку, яшчэ трох з даліны Ака), была напісаная на глінянай фігурцы палоннага. Побач было напісана і імя цара Ака: Тыр’ам.

Наступнай згадкай Ака з’яўляецца назва ''Аак'', выяўленае ў выбітым на сцяне Карнакскага храма Амона ў Фівах спісе гарадоў, заваяваных у час першага ваеннага паходу Тутмоса III (прыкладна 1456 г. да н.э., паводле іншых звестак 1468 г. да н.э.Тутмос III). У лістах з Амарны XIV стагоддзя да н.э. (у раёне 1400 гады да н.э.), знойдзеных пры раскопках у Эль-Амарне старажытнаегіпецкіх клінапісных архівах перапіскі ханаанскіх цароў, таксама згадваецца месца, названае АкаBurraburias II to Amenophis IV, letter No. 2Эпоха Эль-Амарна ; роўна як і ў ранейшых па часе «тэкстах праклёнаў». У далейшым горад перайшоў пад валадарства хетаў і быў ізноў адваяваны Сеты I у XIII стагоддзі да н.э., разам з іншымі паўднёвымі фінікійскімі гарадаміКрызіс егіпецкай улады ў Фінікіі.

У кнізе Ісуса Навіна, а таксама ў іншых крыніцах горад згадваўся пад імёнамі «Ахшаф» і «Ума». У эпоху ізраільскага царства быў пад уладай фінікійцаў, і быў афіляваны з Фінікіяй палітычна і культурна. У Танаху (кніга Суддзяў) згадваецца пад назвай Ака ў сувязі з рассяленнем калена Асіра, у надзел якога ўвайшоў горад, але з якога ён так і не змог выгнаць мясцовых ханаанскіх жыхароў. . Паводле Іосіфа Флавія, які называе яго Акрай, горад кіраваўся адным з губернатараў правінцый Саламона.

Каля 725 г. да н.э. Ака далучыўся да Сідона і Тыра ў паўстанні супраць Салманасара VBecking Bob (1992) The Fall of Samaria: An Historical and Archaeological Study BRILL, ISBN 90-04-09633-7 pp 31-35. У 701 годзе да н.э. Ака быў заваяваны асірыйскім царом Санхерывам. Насельніцтва горада паўстала супраць яго ўнука Асархадона (Ашурахідына), які, аднак, ізноў авалодаў Ака прыблізна ў 650 годзе да н.э. У перыяд персідскага валадарства Ака стаў ваенна-марской базай, якая адыгрывала важную ролю ў вайне супраць Егіпта. Страбон апісвае горад, як быў пэўны час месцам збору для персаў у іх экспедыцыях супраць Егіпта.

Грэчаскі, іўдзейскі і рымскі перыяды thumb|250px|Сцены Ака, краявід з мора

Пасля вяртання яўрэяў з вавілонскага паланення Ака не быў імі заваяваны і заставаўся пад уладай Тыра.

Грэчаскія гісторыкі называюць горад Аке, што перакладаецца як «вылячэнне». Паводле грэчаскага міфа, Геракл знайшоў тут гаючыя травы, якія вылечылі яго раныThe Guide to Israel, Zev Vilnay, Ahiever, Jerusalem, 1972, p. 396. У 333 годзе да н.э. горад быў хутка заваяваны Аляксандрам Македонскім і ператварыўся ў грэчаскую калонію. Неўзабаве пасля заваявання яго назва была змененая на Антыёхія Пталемаіда (стар.-грэч. Αντιόχεια Πτολεμαίς).

У 330 годзе да н.э. Ака перабіраецца з Тэль-Ака на бераг мора. Ака стаў самым важным партовым горадам у краіне, і адным з найбуйнейшых гарадоў эліністычнага свету. Горад распаўсюдзіўся на плошчы ў 1000 дунамаў.

Пасля смерці Аляксандра Вялікага і падзелу царства горадам пачалі кіраваць егіпецкія Пталамеі, якія (верагодна, Пталамей Сатэр) далі яму назву Пталемаіда. Пад гэтай назвай Ака згадваецца ў Бібліі, у пасланнях апостала Паўла, які правёў дзень у Пталемаідзе (Дзеянні 21:7). Захоплены Антыёхам Вялікім у 219 годзе да н.э. Ака ўвайшоў у склад імперыі Селеўкідаў і быў названы Антыёхіяй. Знаходзячыся пад уладай Селеўкідаў, Ака неаднаразова служыў базай для ваенных дзеянняў супраць Іўдзеі. Каля 165 г. да н.э. Іуда Макавей нанёс паражэнне Селеўкідам у некалькіх бітвах у Галілеі і пераследваў іх да Пталемаіды. Каля 153 г. да н.э. сын Антыёха Епіфана Аляксандр Балас, які змагаўся за карону Селеўкідаў з Дэметрыем, захапіў горад, які адкрыў яму свае вароты. Дэметрый прапанаваў Макавеям мноства хабараў з мэтай заручыцца падтрымкай яўрэяў супраць свайго саперніка, — у тым ліку перадачу даходаў Пталемаіды на карысць Іерусалімскага Храма, але ўсё дарма. Янатан Макавей паставіў на Аляксандра, і ў 150 г. да н.э. быў з вялікімі ўшанаваннямі прыняты ім у Пталемаідзе. Некалькімі гадамі пазней, аднак, Трыфан, афіцэр Селеўкідаў, які пачаў падазраваць Макавеяў, завабіў Янатана ў Пталемаіду, дзе паланіў яго.

Пасля смерці Антыёха VII Сідэта Ака пераходзіў ад аднаго эліністычнага кіраўніка да іншага і стаў фактычна незалежным горадам. У часы Хасманейскай дзяржавы Ака быў абложаны войскамі Аляксандра Яная. У той момант Ака меў статус свабоднага грэчаскага горада, на чале з гарадскім дзяржаўным саветам (Буле). Буле Ака звярнулася па дапамогу да Пталамея Латура. Пталамей прыбыў на дапамогу да абложанага Ака з трыццацітысячнай арміяй і высадзіўся ў раёне сучаснай Хайфы. Пад ціскам гэтага Александру Янаю прыйшлося зняць аблогу з Ака, хоць ён і прасунуўся да самых подступаў горада.

Пры Пампеі ў 52—54 гг. да н.э. ён быў далучаны да Рымскай імперыі. У 48—47 гг. да н.э. у Ака высадзіўся Юлій Цэзар. Горад заваёўвалі Клеапатра VII Егіпецкая і Тыгран II Армянскі. У 39 годзе да н.э. Ірад I выкарыстоўваў Ака як апорны пункт у сваіх ваенных дзеяннях супраць Матыт’ягу Антыгона II. Ён пабудаваў тут гімнасій; значэнне гавані Ака паменшылася пасля таго, як Ірад I пабудаваў порт у Кесарыі. Калі пачалася Першая іўдзейская вайна, у Ака пачалося паўстанне яўрэяў. У 67 годзе н.э. з Ака Веспасіян распачаў паход супраць паўсталай Галілеі.

У горадзе была заснавана рымская калонія Клаўдзіі Кесарыс. У рымскі перыяд Ака значна перарос межы Старога горада. На працягу гэтага перыяду яўрэі працягвалі жыць у горадзе, але ніколі не складалі ў ім большасці. Называлі яўрэі горад па-ранейшаму — Ака. Пасля канчатковага падзелу Рымскай імперыі ў 395 г. н.э., Ака патрапіў пад кіраванне Усходняй (пазней Візантыйскай) Імперыі.

Ранні ісламскі перыяд Услед за паражэннем, нанесеным візантыйскай арміі Іраклія мусульманскай арміяй Халіда ібн аль-Валіда ў бітве пры Ярмуку і капітуляцыяй хрысціянскага Іерусаліма перад халіфам Амарам, Ака пачынаючы з 638 г. перайшоў пад уладу Праведнага халіфата. Паводле раннемусульманскага гісторыка аль-Белазуры, фактычнае заваяванне Ака ўзначальвалася Шархабілам ібн Хасанам і, хутчэй за ўсё, горад здаўся без супраціўленняSharon, 1997, p. 23.. Арабскае заваяванне прынесла Ака адраджэнне, і горад служыў галоўным портам Палесціны ў перыяд Амеядскага і наступнага Абасідскага халіфатаў, а таксама на працягу кіравання крыжакоў аж да XIII стагоддзя.

Першы амеядскі халіф Муавія (гады кіравання 661—680) лічыў прыбярэжныя гарады Леванта стратэгічна значнымі. Таму ён узмацніў умацаванні Ака і перасяліў з іншых частак мусульманскай Сірыі персаў, каб засяліць імі горад. З Ака, які стаў, нароўні з Тырам, адной з найважнейшых верфяў рэгіёна, Муавія выступіў у напад супраць падуладнага Візантыі Кіпра. У 669 г. візантыйцы напалі на прыбярэжныя гарады, выпусіўшы Муавію сабраць караблебудаўнікоў і цясляроў і адправіць іх у Ака. Горад будзе працягваць служыць асноўнай ваенна-марской базай «ваеннай акругі Іардана» аж да перыяду кіравання халіфа Хішама ібн Абд аль-Маліка (723—743), які перанёс большую частку верфяў на поўнач, у Тыр. Тым не менш Ака заставаўся значным у ваенным плане горадам на працягу перыяду ранніх Абасідаў; у 861 г. халіф Аль-Мутавакіль выдаў указ ператварыць Ака ў буйную ваенна-марскую базу, абсталяваўшы горад ваеннымі караблямі і баявымі часцяміSharon, 1997, p. 24..

На працягу 10 ст. Ака па-ранейшаму быў часткай ваеннай акругі Іардана. Мясцовы арабскі географ аль-Мукадасі наведаў Ака ў 985 г., у перыяд эры ранніх Фацімідаў і апісаў яго, як умацаваны прыбярэжны горад з вялікай мячэццю, у якім маецца вялікі аліўкавы гай. Умацаванні былі пабудаваны раней аўтаномным эмірам Ібн Тулунам Егіпецкім, які анексаваў горад у 870-х гг., і забяспечвалі адносную бяспеку гандлёвым суднам, якія прыбывалі ў гарадскі порт. Калі ў 1047 г. горад наведаў персідскі падарожнік Насір Хасроў, ён адзначыў, што вялікая Пятніцкая мячэць была пабудавана з мармуру, размяшчалася ў цэнтры горада, а адразу на поўдзень ад яе знаходзілася «магіла Прарока Саліха». Хасроў даў апісанне памераў горада, якое можна прыкладна прыраўнаваць да 1.24 км у даўжыню і 300 м у шырыню. Гэтыя лічбы паказваюць на тое, што Ака таго часу быў большы за цяперашнюю плошчу яго Старога горада, большая частка якога была пабудавана паміж XVIII і XIX стагоддзямі.

Часы хрысціянскага кіравання Сапраўдную вядомасць Ака прынесла эпоха крыжовых паходаў.

У 1104 годзе пасля Першага крыжовага паходу горад быў заваяваны Балдуінам I. У 1187 годзе Саладзін узяў горад амаль без бою, але ўжо ў 1191 годзе падчас 3-га крыжовага паходу пасля двухгадовай аблогі Ака быў адваяваны войскамі крыжакоў пад камандаваннем французскага караля Філіпа Аўгуста і англійскага караля Рычарда Львінае Сэрца.

thumb|left|250px|Рычард Львінае Сэрца і Леапольд V атрымліваюць ключы ад горада Ака

Горад стаў сталіцай Іерусалімскага каралеўства крыжакоў у Палесціне і быў акружаны магутнымі абарончымі збудаваннямі. Горад атрымаў новую назву — Сен-Жан д’Акр.