Іберыйскае схематычнае мастацтва — вялікая група дагістарычных выяў, у асноўным пячорных малюнкаў, выяўленых на Іберыйскім паўвостраве, якія адносяць да першых металургічных культур паўвострава (у шэрагу месцаў нават да пачатку жалезнага века). Храналогія іберыйскіх схематычных выяў застаецца спрэчнай, аднак большасць археолагаў адносяць іх да перыяду 4-1 тыс. да н. э. У шэрагу месцаў апошнія ўзоры схематычнага мастацтва суіснавалі з ранняю стадыяй левантыйскага мастацтва.

Асноўнай характарыстыкай дадзенага мастацтва, як бачна з назвы, з’яўляецца яго схематызм, гэта значыць абазначэнне толькі базавых фрагментаў ці абрысаў, без дэталяў. Часам выявы настолькі абстрактныя (у супрацьлегласць рэалістычным дагістарычным выявам у пячорах Іспаніі эпохі палеаліту), што іх немагчыма супаставіць з рэальнымі аб’ектамі.

Схематызм у той перыяд не быў характерен толькі для Іспаніі, але распаўсюдзіўся па ўсяму Міжземнамор’ю.

Спасылкі El arte esquemático-abstracto en Cantabria Pinturas rupestres esquemáticas de Fuencaliente Aproximación al arte Levantino y Esquemático El arte rupestre del noroeste español y las corrientes culturales entre el Atlantico, la Meseta y el Mediterráneo , por www.arterupestre.es Arte Rupestre del Arco Mediterráneo de la Península Iberica.

Катэгорыя:Еўропа бронзавага веку Катэгорыя:Еўропа меднага веку Катэгорыя:Выяўленчае мастацтва Іспаніі Катэгорыя:Мастацтва Партугаліі Катэгорыя:Першабытнае мастацтва