Аслі Бадрыдзінавіч Бурханаў (; , Бухара — ) — таджыкскі акцёр тэатра і кіно, тэатральны рэжысёр. Народны артыст СССР (1965).
Біяграфія З 13 гадоў выступаў у гуртках мастацкай самадзейнасці Бухары. У 1931 годзе скончыў сярэднюю школу. З 1932 года — акцёр бухарскага узбекскага тэатра музычнай драмы і камедыі (цяпер Бухарскі абласны узбекскі музычна-драматычны тэатр імя С. Айні). З 1933 года — акцёр Таджыкскага тэатра драмы ім. А. Лахуці (Душанбэ).
З 1946 гады займаўся рэжысёрскай дзейнасцю. З 1940 года здымаўся ў кіно. Як акцёр прыняў удзел у дубляванні на таджыкскую мову каля 500 мастацкіх фільмаў. Член КПСС з 1945 года. Член Саюза кінематаграфістаў СССР (1958).
Аслі Бурханаў памёр 29 снежня 1997 года (па іншых крыніцах — 26 снежня 1998 года і ў 1999 годзе) у Душанбэ. Пахаваны на могілках «Лучоб».
Літаратура
Катэгорыя:Акцёры СССР Катэгорыя:Акцёры Таджыкістана Катэгорыя:Акцёры XX стагоддзя Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры СССР Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры Таджыкістана Катэгорыя:Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя Катэгорыя:Пахаваныя ў Таджыкістане Катэгорыя:Члены Саюза кінематаграфістаў СССР