Ма́я (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Хабараўскам краі і Якуціі, правы прыток ракі Алдан (басейн ракі Лена).

Даўжыня ракі 1053 км, плошча вадазбору — 171 000 км², сярэдні расход вады — 1180 (1190Иванов В. В. Мая // Научно-популярная энциклопедия «Вода России») м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 37,558 км³/год. Утвараецца зліццём рэк Правая Мая і Левая Мая. Пераважна цячэ ў межах Юдама-Майскага нагор’я. Упадае ў Алдан каля сяла Усць-Мая. У верхнім і сярэднім цячэнні даліна шырокая забалочаная, у нізоўях больш вузкая. Жыўленне змяшанае — снегавое і дажджавое. Разводдзе з мая па верасень. Замярзае ў другой палове кастрычніка, адкрываецца ў маі. У басейне ракі 9975 азёр агульнай плошчай 319 км².

Суднаходная на 547 (552Река Мая (Майя) // государственный водный реестр РФ) км ад вусця.

Асноўныя прытокі: Юдама, Аім, Інгілі, Лякі, Маці, Маймакан, Паўночны Уй.

Літаратура

Мая //

Спасылкі Река Мая (Майя) // государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Мая // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Maya At Chabda // A Regional, Electronic, Hydrographic Data Network For the Arctic Region (R-ArcticNET)

Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Рэкі Хабараўскага края Катэгорыя:Басейн Лены