Джон Кло́дыус Ла́ўдан (DNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: John Claudius Loudon,  — ) — шатландскі батанік і ландшафтны архітэктар (спецыяліст па садова-паркавай архітэктуры).

Біяграфія Джон Клодыус Лаўдан нарадзіўся 8 красавіка 1783 года.

Зрабіў значны ўнёсак у батаніку, апісаўшы мноства відаў раслін.

Памёр 14 снежня 1843 года.

Асабістае жыццё Быў жанаты з пісьменніцай (народжанай Джэйн Уэб), аўтара рамана «Мумія! або гісторыя дваццаць другога стагоддзя» (1827), цікавага твора, дзе апроч маляўнічага апісання тэхнічных прылад свету ў 2126 годзе з дапамогай дасягненняў тэхнікі ажыўляюць егіпецкую мумію, што ставіць гэты твор адным з першых мастацкіх твораў, якія закранаюць тэму «праклён муміі».

Публікацыі The Encyclopedias of Plants. 1828. Hortus Britannicus. 1830. The Encyclopedia of Cottage, Farm, Villa Architecture. 1834. Arboretum et Fruticetum Britannicum. 1838. Suburban Gardener. 1838. The Encyclopedias of Trees and Shrubs. 1842. On the Laying Out, Planting and managing of Cemeteries. 1843.

Спасылкі DNB, Katalog der Deutschen Nationalbibliothek: John Claudius Loudon

Катэгорыя:Батанікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Батанікі Шатландыі Катэгорыя:Ландшафтныя архітэктары