Рэдкліфскі каледж або каледж Радкліф з’яўляўся жаночым каледжам свабодных мастацтваў у Кембрыджы і функцыянаваў як жаночая каардынацыйная ўстанова для Гарвардскага каледжа. Ён таксама ўваходзіў у асацыяцыю Сем сясцёр, сярод якіх ён разам з Брын-Мар-каледжам падзяляў рэпутацыю асабліва разумных і вальнадумных студэнтаў. Рэдкліф прысвойваў дыпломы Каледжа Рэдкліф каля 70 першых гадоў свайго існавання, а затым камбінаваныя дыпломы Гарвард-Рэдкліф для выпускнікоў, пачынаючы з 1963 года. У 1977 годзе было падпісана фармальнае пагадненне «зліццё без зліцця». Поўная інтэграцыя з Гарвардскім універсітэтам скончылася ў 1999 годзе.

Былы адміністрацыйны кампус Рэдкліфа (Рэдкліф Ярд), дзе размешчаны Рэдкліфскі інстытут перспектыўных даследаванняў, і жылы кампус Рэдкліфскі чатырохкутнік (, , і ) былі ўключаны ў сістэму Гарвардскага ўніверсітэта.

Згодна з умовамі аб’яднання 1999 Рэдкліф Ярд і Рэдкліфскі чатырохкутнік захоўваюць пазначэнне «Рэдкліф» на неабмежаваны тэрмін.

Вядомыя выпускнікі Барбара Такман, пісьменніца і гісторык Беназір Бхута, палітычны дзеяч Эн Макефры, дзіцячы пісьменнік

Спасылкі Radcliffe Institute For Advanced Study—Harvard University Her Two Lives The biography of the Radcliffe Institute for Advanced Study’Founder s by author Elaine Yaffe Radcliffe Crew The Radcliffe College Legacy (video) Radcliffe Day Video (award made to Supreme Court Justice Ruth Bader Ginsburg

Катэгорыя:З’явіліся ў 1879 годзе Катэгорыя:Гарвардскі ўніверсітэт