Лізавета Памеранская (; 1346/1347 — , ) — жонка імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Карла IV, каралева Чэхіі, імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Лізавета была дачкой памеранскага герцага Багуслава V і Лізаветы Польскай (дачкі польскага караля Казіміра III). 21 мая 1363 года яна пабралася шлюбам у Кракаве з імператарам Карла IV.
На момант заключэння шлюбу нявесце было 16 гадоў, а мужу — 47, усяго толькі за год да гэтага Карл пахаваў сваю папярэднюю жонку. Шлюб быў заключаны па палітычных матывах: Карлу было неабходна раскалоць антычэшскую кааліцыю, створаную аўстрыйскім герцагам Рудольфам IV, у якой прынялі ўдзел чэшскі і венгерскі каралі. 18 чэрвеня 1363 года Лізавета была каранавана ў Празе як каралева Чэхіі, а 1 лістапада 1368 года Папа Урбан V каранаваў яе ў Рыме як імператрыцу Свяшчэннай Рымскай імперыі.
У Карла і Лізаветы было шасцёра дзяцей: Ганна (11 мая 1366 — 3 чэрвеня 1394); муж: з 1382 года Рычард II Плантагенет (6 студзеня 1367 — 14 лютага 1400), кароль Англіі (1377—1399) Сігізмунд (15 лютага 1368 — 9 снежня 1437), кароль Чэхіі (Зігмунд, 1419—1421, 1436—1437), кароль Венгрыі (Жыгманд, 1387—1437), курфюрст Брандэнбурга (1373—1387), кароль Германіі (20 верасня 1410 — 9 снежня 1437), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (31 мая 1433 — 9 снежня 1437) (22 чэрвеня 1370 — 1 сакавіка 1396), герцаг Гёрліца, курфюрст Брандэнбурга з 1373 года Карл (13 сакавіка 1372 — 24 ліпеня 1373) Маргарыта (29 верасня 1373 — 4 чэрвеня 1410); муж: з 1387 года Іаан III фон Гогенцолерн (1369 — 11 чэрвеня 1420), бургграф Нюрнберга з 1397 года Генрых (1377—1378)
Лізавета была вельмі моцнай і энергічнай жанчынай, у яе склаліся добрыя адносіны з мужам, аднак яна не змагла аказаць уплыву на яго палітыку: ён аддаваў перавагу дзяцям ад ранейшых шлюбаў.
Калі 29 лістапада 1378 года Карл памёр, быўшы ў Празе, яго спадчыннікам стаў Венцэль, сын ад шлюбу з Ганнай Швайдніцкай. Пасля гэтага Лізавета сканцэнтравалася на забеспячэнні дабрабыту сваіх уласных дзяцей, галоўным чынам Сігізмунда, якому яна аказала падтрымку ў атрыманні кароны Венгрыі.
Яна сканала 14 лютага 1393 года ў Градзец-Кралавэ і была пахавана ў пражскім побач з мужам. Лізавета перажыла мужа на 15 гадоў.
Спасылкі
Катэгорыя:Імператрыцы Свяшчэннай Рымскай імперыі Катэгорыя:Сужэнцы кіраўнікоў Чэхіі