Зборная Лаоса па футболе — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Лаос на міжнароднай футбольнай арэне. Кіраваннем камандай займаецца Федэрацыя футбола Лаоса.

Гісторыя У маі 2008 года каманда не згуляла матч адборачнага турніру Кубка выкліку АФК супраць Кыргызстана з-за атручвання ігракоў зборнай. З гэтай прычыны Лаос зняўся з турніру.

Лаос прымаў удзел у Кубку выкліку АФК 2014, які праходзіў на Мальдывах. У сваім першым матчы каманда саступіла Туркменістану (1:5). Пасля зборная саступіла Філіпінам (0:2) і згуляла ў нічыю з Афганістанам (0:0).

Выступленні на міжнародных турнірах

Чэмпіянат свету 2002 — не прайшла кваліфікацыю 2006 — не прайшла кваліфікацыю 2010 — не ўдзельнічала 2014 — не прайшла кваліфікацыю 2018 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі 2000 — не прайшла кваліфікацыю 2004 — не прайшла кваліфікацыю 2007 — не ўдзельнічала 2011 — не ўдзельнічала 2015 — не прайшла кваліфікацыю 2019 — не прайшла кваліфікацыю

Чэмпіянат АСЕАН 1996 — групавы этап 1998 — групавы этап 2000 — групавы этап 2002 — групавы этап 2004 — групавы этап 2007 — групавы этап 2008 — групавы этап

Лаос Катэгорыя:Футбол у Лаосе Футбол