Зборная Іарданіі па футболе — нацыянальная футбольная каманда Іарданіі. Зборнай кіруе Футбольная асацыяцыя Іарданіі. Зборная ніколі не ўдзельнічала ў фінальнай стадыі чэмпіянату свету. Найвышэйшым дасягненнем каманды лічыцца выхад у чвэрцьфінал Кубка Азіі ў 2004 і 2011 годзе.

Гісторыя Першы міжнародны матч іарданскай зборнай быў згуляны ў 1953 годзе ў Егіпце, дзе каманда прайграла з лікам 3:1 Сірыі. Першы чэмпіянат свету, у адборы да якога Іарданія прыняла ўдзел, быў чэмпіянат 1986 года. На адборы да чэмпіянату свету 2014 Іарданія дайшла да стыкавых матчаў, дзе саступіла па суме дзвюх сустрэч Уругваю 5:0.

Першы (іарданскі) футбольны трэнер, Махамад Авад (бацька Аднана Авада), які дапамог сваёй краіне выйграць міжнародны турнір 1992 года і абодва турніры на Арабскіх гульнях, пачынаючы з 1997 года ў Бейруце і 1999 года ў Амане.

Іарданія пачала прасоўвацца, пад кіраўніцтвам сербскага трэнера Бранка Сміляніча, які дапамог Іарданіі дасягнуць вялікіх вынікаў у 2002 годзе ў кваліфікацыі першага раўнда на чэмпіянат свету, але не змог дапамагчы Іарданіі прэтэндаваць на выхад у наступны раўнд.

Чэмпіянат свету 1930—1986 — не ўдзельнічала 1986—2018 — не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі 1956—1968 — не ўдзельнічала 1972 — не прайшла кваліфікацыю 1976 — не ўдзельнічала 1980 — не ўдзельнічала 1984 — не прайшла кваліфікацыю 1988 — не прайшла кваліфікацыю 1992 — не ўдзельнічала 1996 — не прайшла кваліфікацыю 2000 — не прайшла кваліфікацыю 2004 — Чвэрцьфінал 2007 — не прайшла кваліфікацыю 2011 — Чвэрцьфінал 2015 — групавы этап 2019 — 1/8 фіналу

Іарданія Катэгорыя:Футбол у Іарданіі