Зборная М’янмы па футболе — нацыянальная футбольная каманда М’янмы. Кіруючы орган — Футбольная федэрацыя М’янмы. Да 1989 года, калі Бірма была перайменавана ў М’янму, насіла назву Зборная Бірмы па футболе. У Кубку Азіі 1968 года заняла другое месца, але потым не трапляла на чэмпіянат.
Чэмпіянат свету 1930—1938 — не ўдзельнічала 1950 — знялася з турніру 1954—1990 — не ўдзельнічала 1994 — знялася з турніру 1998 — не ўдзельнічала 2002 — знялася з турніру 2006 — дыскваліфікаваная 2010—2018 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак Азіі па футболе 1956—1964 — знялася з турніру 1968 — 2 месца 1972—1988 — знялася з турніру 1992 — не ўдзельнічала 1996—2004 — не прайшла кваліфікацыю 2007 — не ўдзельнічала 2011—2019 — не прайшла кваліфікацыю