Зборная Брунея па футболе — нацыянальная футбольная каманда Брунея. Зборнай кіруе Футбольная асацыяцыя Брунея. Зборная Брунея ніколі не прымала ўдзелу ў фінальных стадыях чэмпіянату свету і Кубка Азіі. Каманда была заснавана ў 1959 годзе, далучылася да ФІФА ў 1969 годзе. Галоўнымі супернікамі каманды лічацца зборныя Малайзіі і Філіпін.
Прыпыненне членства ў ФІФА Членства футбольнай асацыяцыя Брунея (ФАБ) было прыпынена з-за ўмяшання ўрада ў яе справы, якое пачалося з рашэння брунейскіх улад у снежні 2008 года распусціць ФАБ і замяніць яе новай федэрацыяй. Прыпыненне ўступіла ў сілу неадкладна, гэта прывяло да таго, што Брунейскі клуб DPMM больш не мог прымаць удзел у гульнях сінгапурскай лігі S-League. Гэтая мера доўжылася пакуль ФАБ не была адноўленая урадам.
19 сакавіка 2010 года, пасля таго, як з верасня 2009 ніякіх дзеянняў не было прадпрынята выканаўчы камітэт ФІФА пагадзіўся з рашэннем прадставіць на наступным кангрэсе ФІФА прапанову выключыць футбольную асацыяцыю Брунея (ФАБ), калі яна не будзе адноўлена урадам.
ФІФА вынесла папярэджанне, што калі прадстаўнікі ФАБ не прыйдуць на кангрэс ФІФА 9-10 чэрвеня ў Паўднёвай Афрыцы, каб абмеркаваць умовы прыпынення, ФАБ будзе выключаная. Бруней быў адноўлены ў правах 31 мая 2011 года.
Чэмпіянат свету 1930—1982 — не ўдзельнічала 1986 — не прайшла кваліфікацыю 1990—1998 — не ўдзельнічала 2002 — не прайшла кваліфікацыю 2006—2010 — не ўдзельнічала 2014 — дыскваліфікаваная 2018—2026 — не прайшла кваліфікацыю
Кубак Азіі 1956—1968 — не прымала ўдзел 1972—1976 — не прайшла кваліфікацыю 1980—1984 — знялася з турніру 1988—1996 — не ўдзельнічала 2000—2004 — не прайшла кваліфікацыю 2007 — не ўдзельнічала 2011 — не прайшла кваліфікацыю 2015 — знялася з турніру 2019—2023 — не прайшла кваліфікацыю
Крыніцы
Бруней Катэгорыя:Футбол у Брунеі