Лядоўнікі (Boreidae) — нешматлікае сямейства насякомых з атраду скарпіёнавых мух, якое налічвае каля 30 відаў. Усе віды барэальныя і сустракаюцца на высокіх пунктах у Паўночным паўшар’і. Апошнія даследаванні паказалі, што прадстаўнікі сямейства больш роднасныя блохам, чым іншым скарпіёнавым мухам .
Апісанне Даўжыня цела 2-6 мм. Дзюбападобна выцягнутая галава мае грызучы ротавы апарат. Крылы ў самак цалкам рэдукаваныя, у самцоў — зачаткавыя. Перасоўваюцца, падскокваючы, накшталт некаторых павукоў і нагахвостакWorld Checklist of Extant Mecoptera Species. З’яўляюцца ў адлігу на снезе паблізу месцаў, пакрытых імхамі, якімі харчуюцца як імага, так і лічынкі. Гінуць пры павышэнні тэмпературы да такой, якая з’яўляецца аптымальнай для большасці іншых насякомых.
Развіццё Лічынка генерыруе 2 гады, восенню акукліваецца. Перад пачаткам зімы з’яўляюцца дарослыя асобіныМ. С. Гиляров, Ф. Н. Правдин. Жизнь Животных Том 3. — Издательство «Просвещение», 1984 г. Издание 2-е переработанное. Стр. 248.
Ахова Адзін від уключаны ў Чырвоную кнігу Ленінградскай вобласці (Boreus westwoodi Hagen, 1866)Документ без имени.
Храмасомы Гаплоідны набор храмасом у даследаваных відаў вагаецца ад 9 (Hesperoboreus notoperates) да 14 (Boreus hyemalis) (Penny, 1977: pp.149—150).
Літаратура
Мартынова О. М. (1954). Скорпионницы (Mecoptera) фауны СССР. 1. Boreidae. — Труды Зоологического института АН СССР. — Москва. — Том 15. С.54-66. Penny, Norman S. (1977). A Systematic Study of the Family Boreidae (Mecoptera). — Lawrence: The University of Kansas. — Science Bulletin: Vol. 51, No. 5. — Pp. 141—217.
Спасылкі
Boreidae на www.biolib.cz Boreidae на taxonomicon.taxonomy.nl Boreidae на Animal Diversity Web Литература по Boreidae на Biodiversity Heritage Library Boreidae на Encyclopedia of Life
Катэгорыя:Сямействы насякомых Катэгорыя:Скарпіёнавы мухі