Пяхо́тны танк Mk.II «Мацільда II» (), A12 — сярэдні пяхотны танк арміі Вялікабрытаніі перыяду Другой сусветнай вайны.

Актыўна і паспяхова выкарыстоўваўся брытанскай арміяй у ходзе баявых дзеянняў у Афрыцы, таксама ў значных колькасцях пастаўляўся арміі Аўстраліі і ў Саюз ССР. Адзіная мадэль танка ў сусветнай гісторыі, названая жаночым імемНазва танка перайшла «па спадчыне» ад папярэдняй мадэлі пяхотнага танка — Мацільда I, назва якога была звязана з персанажам коміксаў 30-х гадоў качкай Мацільдай..

Мадыфікацыі Mark II — першы серыйны варыянт. Танк меў вялікую колькасць «дзіцячых хвароб». Рухавік часоў Першай сусветнай вайны АЕС магутнасцю 87 к. с. вылучаўся невялікім рэсурсам і нізкай надзейнасцю, адразу паўстала пытанне аб пошуку новага рухавіка. Mark II A — замест падтрымліваючых каткоў ставіліся палазы, кулямёт Вікерс быў заменены на BESA. Mark III — дызельныя рухавікі Леланд магутнасцю 95 к. с., радыёстанцыя № 19. Mark III CS — 76 мм гаўбіца. Mark IV — удасканаленае мацаванне рухавікоў, перакампаноўка масла- і паветраводаў. Ёмістасць паліўных бакаў павялічана да 225 л. Першая мадыфікацыя, якая адрознівалася тэхнічнай надзейнасцю. Mark IV CS — варыянт Mark IV з 76 мм гаўбіцай. Mark V — пнеўматычны ўзмацняльнік. Matilda Baron — сапёрныя танкі Matilda Black Prince — спроба ўсталяваць вежу ад танка A27M Cromwell і гармату калібра 57 мм QF 6-pdr Mk.V. Праект аказаўся няўдалым, спробаў мадэрнізацыі ўзбраення «Мацільды» у Вялікабрытаніі больш не рабілі.

Фотагалерэя

Літаратура

Спасылкі

Копія артыкула часопіса «Танкомастер» № 6/1999 г. «Мацільда» у Чырвонай арміі (Мае гістарычны фотаархіў)

Катэгорыя:Пяхотныя танкі Катэгорыя:Сярэднія танкі Катэгорыя:Танкі паводле алфавіта Катэгорыя:Танкі Вялікабрытаніі