Свісток — гістарычны раён Гомеля, былая ўскраіна ва ўсходняй частцы горада, на правым беразе ракі Сож. Умоўныя межы: вуліца Парыжскай Камуны, Сожская вуліца, якая пераходзіць у круты яр-спуск да ракі (на поўначы); гэты яр з'яўляўся мяжой з іншай гарадской ускраінай — Каўказам; вул. Набярэжная ўздоўж ракі Сож (на усходзе); вул. Пушкіна і Піянерскі парк (на паўднёвым захадзе). Асноўныя вуліцы (акрамя пералічаных): Арцёма (з Крушэўскім спускам), Валатаўская, Садовая, Сожская, Карла Маркса, завулак ПушкінаАднясенне да Свістка часткі вуліцы Партовай, якое сустракаецца ў краязнаўчай літаратуры, варта лічыць памылковым: Партовая (колішняя Гоначная) адносілася да гомельскага раёна Каўказ.. Краязнавец А. Рогалеў да Свістка яшчэ адносіць колішнія вуліцы Баярскую, Мільённую і барона НолькенаРогалев, А. Ф. Гомель. Страницы истории, формирование улиц, местные тайны и загадки / А. Ф. Рогалев. — Гомель : Барк, 2014. — С. 111. (сучасныя — Білецкага, Баўмана і Ланге). Паказальна, што ў краязнаўчай літаратуры пачатку ХХ ст. межы Свістка выразна не акрэслівалісяЖудро, Ф. А. Город Гомель (Могилевской губ.) : с 68 автотипиями / сост. Ф. А. Жудро, И. А. Сербов, и Д. И. Довгялло. — Вильна : Сев.-Зап. отд. Имп. Русского географического о-ва, 1911. — С. 12..
Гісторыя У аснове назвы ўскраіны метафарычнае пераасэнсаванне хадзячай мянушкі «свісток» (асноўным насельніцтвам гэтых кварталаў было гомельскае чыноўніцтва і афіцэрства). Па звестках 1889 г. Свістоўскай вуліцай раней называлася Садовая, а Новасвістоўскай — Бульварная (сучасная Парыжскай Камуны)Могилевские губернские ведомости. — 1889. — 27 сентября. — С. 334, 341.. Тым часам пад 1909 г. ёсць згадка, што Свістоўскай паралельна называлася вуліца ВалатаўскаяМогилевские губернские ведомости. — 1909. — 17 октября. — С. 259..
У пачатку 20-га стагоддзя Свісток быў добра распланаваны і забудаваны. Згодна з апісаннямі таго часу прырода і прыгажосць гэтага раёна старога Гомеля не саступалі княжацкаму парку. Да 1911 года частка крутога берага Сожа ў раёне Свістка была добраўпарадкавана: разбіты сквер, пабудаваны летні тэатр, клуб, буфет. Маляўнічая панарама на засожскія прасторы прыцягвала жыхароў у гэтую частку горада. Берагавая круча ў раёне Свістка была месцам летніх гулянняў. У 1910-я гады планавалася правесці спуск па глыбокаму яру да рачнога заліва і абсталяваць прыстань для зімовай стаянкі параходаў і барак.
Цяпер былая гарадская ўскраіна ўваходзіць у склад Цэнтральнага раёна горада. Яна па-ранейшаму з'яўляецца адным з самых спакойных, зялёных і маляўнічых куткоў Гомеля. Алея на высокім рачным беразе ўздоўж вул. Набярэжнай — адно з месцаў адпачынка і масавых гулянняў гамяльчан. Забудова былога Свістка неаднародная. Пераважаюць 3—5-павярховыя будынкі 1950—70-х гадоў. Асобныя кварталы забудаваны сучаснымі 9-павярховымі дамамі. У паўночнай частцызахавалася індывідуальная забудова сядзібнага тыпу.
Цікавыя факты 13 (26) мая 1911 года на вуліцы Мільённай каля склада правіянту гімназіст VIII-га класа Міша Івіцкі, стрэліўшы сабе ў грудзі з рэвальвера, здзейсніў самагубства, якое стала рэзанансным не толькі ў Гомелі, але і ў іншых частках тагачаснай Расійскай імперыіОдинокий. Похороны М. М. Ивицкого // Полесская жизнь. — 1911. — 16 мая. — С. 3.К самоубийству гимназиста Ивицкого // Утро. — 1911. — 31 мая. — С. 5.. Мяркуючы з перадсмяротных лістоў, «зрэзаны» на экзамене вучань спачатку збіраўся ўчыніць масакру, жадаючы «адпомсіціць за сябе і за іншых, але перадумаў і пастанавіў забіць толькі сябе».
Галерэя
Літаратура
Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСЭ, 1991. — 527 с.
Спасылкі Район «Свистка» в Гомеле
Катэгорыя:Гістарычныя раёны Гомеля