Маско́ўская губе́рня— адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі, РСФСР і СССР, якая існавала c 1708 па 1929 год. Губернскі горад — Масква.

Дом губернскага праўлення займаў заходні корпус Манетнага двара, які выходзіць фасадам на Чырвоную плошчу. Губернатарскі палац на Цвярской вуліцы цяпер вядомы як будынак мэрыі Масквы.

Геаграфія

Губерня размяшчалася ў цэнтры еўрапейскай часткі Расіі, межавала на поўначы і паўночным захадзе з Цвярской, на паўночным усходзе і ўсходзе — з Уладзімірскай, на паўднёвым усходзе — з Разанскай, на поўдні — з Тульскай і Калужскай, на захадзе — са Смаленскай губернямі.

Плошча губерні па гадах: 1708 год — 128 600 км², 1847 год — 32 436 км², 1905 год — 27 133 км², 1926 год — 44 569 км².

Адміністрацыйны падзел У склад Маскоўскай губерні з 1802 па 1918 гады ўваходзілі 13 паветаў: № Павет Павятовы горад Плошча, вёрст² Насельніцтва (1897), чал. 1 Багародскі Багародск (11 102 чал.)3 068,5222 341 2 Бронніцкі Бронніцы (3 897 чал.)2 051,0130 304 3 Вярэйскі Вярэя (3 707 чал.)1 623,354 074 4 Валакаламскі Валакаламск (3 091 чал.)2 138,080 984 5 Дзмітраўскі Дзмітраў (4 480 чал.)2 974,6119 686 6 Звянігарадскі Звянігарад (2 381 чал.)2 012,384 375 7 Клінскі Клін (4 655 чал.)3 095,9115 162 8 Каломенскі Каломна (277 20 чал.)1 861,4111 927 9 Мажайскі Мажайск (3 194 чал.)1 621,553 967 10 Маскоўскі Масква (1 038 591. чал.)2 393,01 203 926 11 Падольскі Падольск (3 798 чал.)2 160,486 311 12 Рузскі Руза (2 349 чал.)1 984,155 522 13 Серпухаўскі Серпухаў (30 571 чал.)2 252,4112 002 У 1926 годзе ў склад губерні ўваходзілі 17 паветаў: № Павет Павятовы горад Плошча, км² Насельніцтва (1926), чал. 1 Багародскі Багародск2 244189 389 2 Бронніцкі Раменскае2 334170 703 3 Валакаламскі Валакаламск3 299145 503 4 Васкрасенскі Васкрасенск1 87888 591 5 Дзмітраўскі Дзмітраў1 67989 065 6 Ягор’еўскі Ягор’еўск3 626180 666 7 Звянігарадскі Звянігарад1 85194 862 8 Кашырскі Кашыра2 09894 392 9 Клінскі Клін3 152127 660 10 Каломенскі Каломна2 118136 561 11 Ленінскі Ленінск2 01575 238 12 Мажайскі Мажайск3 979139 975 13 Маскоўскі Масква3 4132 451 831 14 Арэхава-Зуеўскі Арэхава-Зуева2 903197 676 15 Падольскі Падольск2 416136 000 16 Сергіеўскі Сергіеў3 137108 783 17 Серпухаўскі Серпухаў2 427143 941

Кіраўніцтва губерні На чале Маскоўскай губерні з 1727 года стаяў галоўны начальнік, які прызначаўся імператарам і меў назву генерал-губернатара, г. зн. галоўнакамандуючы. З заснаваннем губерніі 5 кастрычніка 1782 года гэтая пасада атрымала юрыдычнае узаконенне. З 30 кастрычніка 1816 года начальнік стаў называцца ваенным генерал-губернатарам. Такое назва захоўвалася да 1865 года, калі князь У. А. Далгарукаў быў прызначаны генерал-губернатарам без прыметніка «ваенны». Канцылярыя галоўнакамандуючага заснаваная 4 жніўня 1786 года. Пасаду памочніка генерал-губернатара заснаваная 13 верасня 1902 года.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва Год Насельніцтва, чал. У тым ліку гарадское, чал. 1714711 341 17662 231 300 1785883 900 18471 502 564 18972 430 5811 134 382 19052 656 300 19264 570 8362 705 844

Нацыянальны склад Нацыянальны склад у 1897 годзеДемоскоп Weekly — Приложение. Справочник статистических показателей: Павет рускія немцы Губерня ў цэлым 97,6 % … Багародскі 99,7 % … Бронніцкі 99,8 % … Вярэйскі 99,6 % … Валакаламскі 99,9 % … Дзмітраўскі 99,6 % … Звянігарадскі 98,9 % … Клінскі 99,7 % … Каломенскі 99,2 % … Мажайскі 99,6 % … Маскоўскі 95,6 % 1,5 % Падольскі 99,2 % … Рузскі 99,6 % … Серпухаўскі 99,0 % …

Літаратура Памятная книжка Московской губернии на 1908 год Указатель селений и жителей уездов Московской губернии. Москва, 1852 Списки населенных мест Московской губернии 1862,1911, JPG

Спасылкі

ЭСБЕ:Маскоўская губерня Бібліятэка Царскае Сяло, кнігі па гісторыі Маскоўскай губерні (Памятныя кніжкі, планы і карты), PDF Карта Маскоўскай губерні з «Атласа» а. А. Ільіна 1876 года (прагляд на рухавічку Google на сайце runivers.ru) Рэпрынт ваенна-тапаграфічнай карты Маскоўскай губерні 1860 года выдавецтва «Эндис», С-Пб, 2010 Тапаграфічная карта Маскоўскай губерні 1860 года 1 цаля = 2 вярсты Карта Ваколіц Масквы 1878 года 1 цаль = 1 вярста Алфавітны каталог населеных месцаў Маскоўскай губерні В. С. Кусаў Зямлі Маскоўскай губерні ў XVIII стагоддзі, Масква, 2004

Катэгорыя:Зніклі ў 1929 годзе Катэгорыя:З’явіліся ў 1708 годзе