Віле́йка, Вілле — рака ў Чавускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Раста (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 147 км². Выток ракі знаходзіцца за 1,6 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі Вілейка. Упадае ў Расту за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Усушак. Вадазбор у межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Рэчышча Вілейкі каналізаванае ў верхнім цячэнні. Прытокі — рэкі Месенка, Чарнушка, ручаі Быкаўка (упадае ў сажалку каля вёскі Вусце) і Галавенчыцы (усе левыя).

Літаратура  — С. 158.

Ліст карты N-36-74. Выданне 1982 г. Стан мясцовасці на 1974 г. Ліст карты N-36-86. Выданне 1981 г.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Рэкі Чавускага раёна Катэгорыя:Прытокі Расты