Норберт Вольф (; нар. , ) — нямецкі гісторык мастацтва.
Біяграфія Вывучаў гісторыю мастацтва, мовазнаўства і медыявістыку ў Рэгенсбургскім універсітэце, а затым — у Мюнхенскім універсітэце. У 1983 годзе атрымаў доктарскую ступень у галіне гісторыі мастацтва. Працаваў навуковым супрацоўнікам у Мюнхенскім універсітэце, у 1992 годзе абараніў доктарскую дысертацыю (тэма — разьбяныя рэтабла XIV стагоддзя). Норберт Вольф прыняў удзел у даследчым праекце па мастацтву Свяшчэннай Рымскай імперыі, узначалены . Выкладаў як запрошаны прафесар у Дзюсельдорфе, Франкфурце, Лейпцыгу, Марбургу, Эрланген-Нюрнбергу і Інсбруку.
Вольф — аўтар шматлікіх прац па мастацтвазнаўстве, якія ахопліваюць шырокае кола тэм, пачынаючы ад даследавання сярэднявечных манускрыптаў да творчасці Каспара Давіда Фрыдрыха і эратычнага мастацтва XX стагоддзя.
Працы Вольфа (выбранае) Albrecht Dürer 1471—1528. Das Genie der deutschen Renaissance. Köln u.a.: Taschen, 2006. ISBN 3-8228-4919-7 Caspar David Friedrich Taschen-Verlag, Köln 2003, ISBN 978-3-8228-1958-6. mit Ulrich Reißer: Kunstepochen. Band 12: 20. Jahrhundert II. Reclam, Stuttgart 2003 mit Ingo F. Walther: Meisterwerke der Buchmalerei. Köln u. a., Taschen 2005, ISBN 3-8228-4747-X. Ernst Ludwig Kirchner 1880—1938. Am Abgrund der Zeit. Köln u.a. Taschen 2003, ISBN 3-8228-2121-7 Beute. Kunst. Transfers. Eine andere Kunstgeschichte Marix, Wiesbaden 2010
Спасылкі Працы Норберта Вольфа і літаратура аб ім у каталогу Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі
Катэгорыя:Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта Катэгорыя:Гісторыкі мастацтва Катэгорыя:Мастацтвазнаўцы Германіі