Рудня́нка — рака ў Беларусі, у Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці і Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, левы прыток ракі Грыўда (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 19 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Брэсцкай вобласці // Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 110 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Заводны Лес Слонімскага раёна, цячэ сярод лесу, участкамі пойма забалочаная. Упадае ў Грыўду ў напрамку на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Любішчыцы Івацэвіцкага раёна. У сярэднім і ніжнім цячэнні каналізаваная. Асноўны прыток — рака Цулакоўка (справа). Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Літаратура

— С. 381. Катэгорыя:Рэкі Слонімскага раёна Катэгорыя:Рэкі Івацэвіцкага раёна Катэгорыя:Прытокі Грыўды