BWM 5-серыі — серыя аўтамабіляў бізнес-класа ад нямецкага аўтамабільнага канцэрна BMW. Першы аўтамабіль гэтай серыі быў выпушчаны ў 1972 годзе пад завадскім індэксам Е12.

Гісторыя

E12 (1972—1981)

«Пяцёрка» першага пакалення (E12) у Германіі выпускалася з 1972 да 1982 года, а ў Паўднёвай Афрыцы мадэль збіралі да 1984 года. Рухавікі — аб’ёмам 1,8-3,5 л магутнасцю 90-218 к.с. Выпушчана 699 тысяч машын.

E28 (1981—1987)

BMW пятай серыі другога пакалення (E28) выпускалася ў 1981—1987 гг. Рухавікі — аб’ёмам 1,8-3,5 л магутнасцю 86-286 к.с. У 1983 годзе першай з усіх мадэляў BMW атрымала дызельны рухавік: шасціцыліндраы, аб’ёмам 2,4 л з турбакампрэсарам Garrett T3 і двума электроннымі блокамі кіравання, магутнасць — 115 к.с.

У лютым 1984 года на аўтасалоне ў Амстэрдаме дэбютавала BMW M5 першага пакалення. Аўтамабіль меў шасціцыліндравы рухавік M88 ад BMW M1 — з двума размеркавальнымі валамі, чатырма клапанамі на цыліндр, упырскам Bosch Motronic і індывідуальнымі дросельнымі засланкамі для кожнага цыліндра. З іншых удасканаленняў — больш кароткія спружыны і амартызатары, узмоцненыя тармазы, у базавую камплектацыю ўваходзіла АБС.

Адначасова з версіяй M5 кліентам была прапанавана мадыфікацыя BMW M535i (185—218 к.с.), якую можна было заказаць як з механічнай каробкай перадач, так і з чатырохступеньчатым «аўтаматам» ZF.

Выпушчана 722 тысячы машын.

E34 (1987—1995)

Аўтамабілі трэцяга пакалення (E34) выпускаліся ў 1987—1996 гг. Рухавікі — аб’ёмам 1,8-3,8 л магутнасцю 113—340 к.с. У 1991 годзе мадэльны шэраг дапоўнілі ўніверсал і паўнапрывадная версія.

Усяго выпушчана 1 млн 333 тысячы аўтамабіляў, уключаючы 12254 аўтамабіляў мадыфікацыі M5.

E39 (1995—2003)

Аўтамабілі трэцяга пакалення (E39) выпускаліся ў 1995—2004 гг. Рухавікі — аб’ёмам 2,0-4,9 л магутнасцю 136—400 к.с.

Выпушчана 1 млн 488 тысяч аўтамабіляў, уключаючы 20711 версіі M5.

E60 / E61 (2003—2010)

F10 / F11 / F07 (2010—2017)

G30 / G31 (2017)

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Аўтамабілі паводле алфавіта *5 Катэгорыя:Аўтамабілі сегмента E