Умба — карта Мурманскай вобласці () — пасёлак гарадскога тыпу ў Мурманскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр і найбуйнейшы населены пункт Церскага раёна і гарадскога паселішча Умба. Пасёлак размешчаны на Кандалакшскім беразе Белага мора ў Кандалакшскім заліве, каля вусця ракі Умба. Паморскае сяло Умба ўпершыню згадваецца ў 1466 годзе. Бліжэйшая чыгуначная станцыя размешчана ў горадзе Кандалакша (110 км на паўночны захад ад пасёлка). У пасёлку працуюць сярэдняя школа, прафесійнае вучылішча, бібліятэка, дзіцячая спартыўная школа, дзіцячая школа мастацтваў. Насельніцтва

Катэгорыя:Пасёлкі гарадскога тыпу Мурманскай вобласці