«Зорныя войны. Эпізод VIII: Апошні джэдай» () — амерыканскі фільм у жанры касмічнай оперы, рэжысёрам і аўтарам сцэнарыя якога выступае Раян Джонсан. Восьмы эпізод сагі «Зорныя войны». Запланаваны, як працяг унутранай храналогіі серыі і з’яўляецца сіквелам папярэдніх фільмаў, а таксама другім у трэцяй трылогіі. Апошні фільм з удзелам амерыканскай актрысы Кэры Фішэр, якая памерла 27 снежня 2016 года.

Сусветная прэм’ера восьмага эпізоду «Зорных войнаў» прызначана на 14 снежня 2017 года, праз два гады пасля прэм’еры «Абуджэнні сілы» і праз год пасля прэм’еры спін-офа «Ізгой-адзін. Зорныя войны: Гісторыі».

Назва Падзагаловак The Last Jedi спарадзіў мноства здагадак на тэму таго, хто з’яўляецца гэтым самым «апошнім джэдаем» ці «джэдаямі», таму што слова «Jedi» у англійскай мове можа ўжывацца і ў множным ліку. На лакалізаваных лагатыпах фільма на іншых мовах назва падзагалоўка была перакладзена ў множным ліку — Апошнія джэдаі, аднак рэжысёр і сцэнарыст Раян Джонсан заявіў, што некаторыя пракатчыкі ў шэрагу краін зрабілі не дакладны пераклад, а гаворка ў падзагалоўку ідзе пра аднаго джэдая — ЛюкаКак правильно переводится название 8-го эпизода «Звездных войн».

У ролях

Крыніцы

Спасылкі

Эпізод 8 Катэгорыя:Фантастычныя фільмы 2017 года Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы-сіквелы Катэгорыя:Дыснэеўскія фільмы Катэгорыя:Фільмы ЗША 2017 года Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Джон Уільямс Катэгорыя:Фільмы Bad Robot Productions Катэгорыя:Фільмы Lucasfilm