Соф’я Мартынаўна Юргель (, в. Казюкі, Глыбоцкая гміна, Дзісенскі павет, Віленская зямля, Польская Рэспубліка, цяпер — ) — Герой Сацыялістычнай Працы (1958).
З 1950 трактарыстка, брыгадзір трактарнай брыгады Гыбоцкай МТС, з 1958 брыгадзір трактарнай брыгады калгаса «За Радзіму» Глыбоцкага раёна, з 1961 слесар-інструментальшчык, у 1969-80 — слесар-кампляктоўшчык Глыбоцкага раённага аб’яднання Дзяржкамсельгастэхнікі.
Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскагаспадарчай вытворчасці.
Літаратура
Марцынкевіч, Р. Багацце Соф’і Мартынаўны Юргель / Р. Марцынкевіч // Веснік Глыбоччыны. — 2005. — 25 мая. — С. 2. Салтук, А. Сонечныя гоні / А. Салтук // Шлях перамогі (Глыбокае). — 1978. — 22 чэрв. — С. 3. Саулич, В. Белорусская Ангелина / В. Саулич // Знаменосцы трудовой славы / сост. Г. С. Гужва, В. Г. Скопа, Е. Я. Рыклин. — Мн., 1984. — С. 347—349. Юргель Соф’я Мартынаўна // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэд.: Б. І. Сачанка [і інш.]; маст. А. М. Хількевіч. — Мн., 1995. — С. 406.
Спасылкі