Вуліца Казлова — вуліца ў Савецкім, Партызанскім і Першамайскім раёнах Мінска. Названа ў гонар Васіля Іванавіча Казлова (1903—1968), партыйнага і дзяржаўнага дзеяча Беларусі, аднаго з арганізатараў партызанскага руху ў рэспубліцы, Героя Савецкага Саюза. Утворана ў 1967 з часткі вуліцы Даўгабродскай.
Размяшчэнне Пачынаецца ад праспекта Незалежнасці, а заканчваецца скрыжаваннем з вуліцамі Даўгабродская і Батанічная. Недалёка ад скрыжавання з вуліцай Платонава, вуліца Казлова перасякаецца з вуліцай З. Бядулі і ўтвараецца трохвугольнік.
Забудова
№ 8 (вуліца Змітрака Бядулі, 1) — жылы дом (архітэктары В. Ладыгіна, Я. Заслаўскі, інжынер Г. Ліёпа).
Транспарт Па ёй здзяйсняецца трамвайны (1-ы, 3-ці, 4-ы, 6-ы, 7-ы і 11-ы), аўтобусны рух (19-ы, 26-ы і 191-ы) і рух маршрутак (1150-ай).
Цікавыя факты Месцу пераходу вул. Казлова ў вул. Даўгабродскую мінчане далі мянушку «Казлабродская»Городской фольклор Минска: „бигуди“, „гарлем“, „помойка“ и другое //Інтэрфакс.
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Мінска