Буза (, , каз. боза, , кирг. бозо, , ) — слабаалкагольны густы і салодкі напой башкіраў, казахаў, кіргізаў, татараў, крымскіх татараў. Робіцца са злёгку заброджанага проса або кукурузы. Вядомы быў таксама на Русі, дзе гатаваўся з аўсянай, прасяной або грачанай мукі гэтак жа, як піва, але без выкарыстання хмеля. Згадваецца ў кнізе турэцкага вандроўцы XVII стагоддзя .Эвлия Челеби. Книга путешествия, с.47
Буза змяшчае 4-6 % спіртуБуза // БСЭ, 3-е издание. Падаецца на дэсерт і з'яўляецца знакам асаблівай павагі да гасцей.Татарская кухня, Татарские блюда. Ю. А. Ахметзянов (1961 г.), с.82
У татарскай мове слова «буза» мае і іншае значэнне: скандал, шумны беспарадак (буза куптару). Ад гэтага слова, напрыклад, паўстала рускае слова «бузіць». Няцяжка зразумець сэнс: хмельны напой → п'янка → скандал. Распаўсюджана і іншае тлумачэнне слова «бузацёр»: у даўніну тых, хто праштрафіўся падчас папярэдняга застолля, перад новым прымушалі на спецыяльнай тарцы расціраць зерне для прыгатавання напою. Праца не столькі цяжкая, колькі наносіць шматлікія пацёртасці і ранкі на тыльным баку далоняў, што стрымлівала ў вінаватых жаданне зноў ладзіць бойку.
Сучасная геаграфія распаўсюджвання Распаўсюджаная ў Крыме, на Каўказе і ў Сярэдняй Азіі. Перанесена з Азіі разам з мангола-татарскім нашэсцем. Ва ўжытку так называлася любое сусла, маладое піва або брага.
Літаратура і спасылкі Рэцэпт бузы (татарская кухня) Буза (татарская кухня)
Катэгорыя:Алкагольныя напоі Катэгорыя:Татарская кухня Катэгорыя:Ферментаваныя напоі Катэгорыя:Башкірская кухня Катэгорыя:Узбекская кухня