Закаўка́зскі фронт — адзін з франтоў РСЧА падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Гісторыя Утвораны 23 жніўня 1941 года на базе Закаўказскай ваеннай акругі з мэтай прыкрыцця дзяржаўных межаў з Іранам, Турцыяй, абароны Чарнаморскага ўзбярэжжа Каўказа. На 1 снежня 1941 года уключаў Грузінскую ССР, Армянскую ССР, Азербайджанскую ССР, штаб фронту — Тбілісі (згодна з Загадам НКА СССР № 0444 «АБ тэрытарыяльным складзе ваенных акругаў Еўрапейскай часткі СССР»).
30 снежня 1941 года Закаўказскі фронт перайменаваны ў Каўказскі фронт (у канцы студзеня 1942 года падзелены на Крымскі фронт і Закаўказскую ваенную акругу).
Зноў сфарміраваны ў маі 1942 года на базе Закаўказскай ваеннай акругі. У ходзе Бітвы за Каўказ 1942—1943 гадоў у жніўні — снежні 1942 года войскі фронту правялі Маздоцка-Малгабецкую, Нальчыцка-Арджанікідзаўскую, Наварасійскую і Туапсінскую аперацыі, у ходзе якіх ва ўзаемадзеянні з Чарнаморскім флотам і Азоўскай ваеннай флатыліяй спынілі наступ праціўніка і падрыхтаваліся да пераходу ў наступленне. 3 студзеня 1943 года Закаўказскі фронт перайшоў у наступленне Паўночнай групай войскаў на нальчыцка-стаўрапальскім накірунку, а 11—16 студзеня Чарнаморскай групай войскаў — на Краснадар і Новарасійск. 24 студзеня 1943 года Паўночная група войскаў ператворана ў Паўночна-Каўказскі фронт, якому 5 лютага перададзена і Чарнаморская група войск, а таксама аператыўна падпарадкаваны Чарнаморскі флот. Закаўказскі фронт прыкрываў Чарнаморскае ўзбярэжжа на ўчастку Лазараўскае — Батумі і дзяржаўную мяжу з Турцыяй і Іранам.
У жніўні 1945 года на базе Закаўказскага фронту утворана Тбіліская ваенная акруга.
Склад 1-га фарміравання 44-я армія 45-я армія 46-я армія 47-я армія 51-я армія (з 22.11.1941) Севастопальскі абарончы раён (са снежня 1941 г.) 2-га фарміравання 4-я армія 9-я армія 12-я армія 18-я армія 24-я армія 37-я армія 44-я армія 56-я армія 58-я армія 4-я паветраная армія 5-я паветраная армія
Камандаванне фронту
Камандуючыя 23 жніўня 1941 г. — 30 снежня 1941 г. — Д. Ц. Казлоў, генерал-лейтэнант 15 мая 1942 — 9 мая 1945 — І. У. Цюленяў, генерал арміі
Члены Ваеннага савета жнівень 1941 — снежань 1941 г. — , дывізіённы камісар май 1942 — лістапад 1942 — , брыгадны камісар лістапад 1942 — люты 1943 г. — Л. М. Кагановіч люты 1943 — май 1945 — П. І. Яфімаў, генерал-маёр
Начальнікі штаба жнівень 1941 — снежань 1941 г. — Ф. І. Талбухін, генерал-маёр май 1942 — жнівень 1942 — , генерал-маёр жнівень 1942 — кастрычнік 1942 — , генерал-лейтэнант кастрычнік 1942 — лістапад 1942 — , палкоўнік, з лістапада 1942 г. — генерал-маёр лістапад 1942 — снежань 1942 г. — А. І. Антонаў, генерал-лейтэнант снежань 1942 — лістапад 1943 г. — С. Я. Раждзественскі, генерал-маёр лістапад 1943 — чэрвень 1944 г. — , генерал-лейтэнант чэрвень 1944 г. — жнівень 1945 г. — , генерал-лейтэнант
Катэгорыя:Узброеныя сілы СССР Данскі