А́ндрат (, малаялам ആന്ധ്രോത് ) — найбуйнейшы востраў у групе Лакадыўскіх астравоў. Уваходзіць у склад Лакшадвіп, саюзнай тэрыторыі Індыі. Плошча сушы - 4,98 км². Насельніцтва (2014 г.) - 11 464 чал.
Востраў Андрат мае каралавае паходжанне, з'яўляецца часткай аднайменнага атола. Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Перыяд з сакавіка да мая найбольш спякотны, калі сярэдняя тэмпература дасягае 25°C - 35°C. С сярэдзіны мая да сярэдзіны верасня ідуць сезонныя дажджы, з-за моцных штармоў забараняецца выводзіць лодкі за межы лагуны.
Андрат злучаны з Кочы і Мінікоем марскім транспартам. На востраве дзейнічаюць 10 адукацыйных устаноў, у тым ліку ўніверсітэцкі цэнтр, шпіталь, база ВМФ Індыі. З-за недахопу эектрычнасці яе выкарыстанне абмежавана некалькімі гадзінамі ў дзень.
Спасылкі Афіцыйны сайт Турыстычная інфармацыя База ВМФ Індыі
Андрат Андрат Андрат