Сяргей Кужугетавіч Шайгу (; ; ) — расійскі ваенны і дзяржаўны дзеяч. Міністр абароны Расійскай Федэрацыі (2012—2024). Генерал арміі (2003). Герой Расійскай Федэрацыі (1999).

Старшыня дзяржаўнага савета РСФСР і Расіі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў (1991—1994), міністр па надзвычайных сітуацыях (1991—2012), губернатар Маскоўскай вобласці (2012).

Кіраўнік міжабласной партыі «Адзінства» (1999—2001), адзін са старшыняў партыі «Адзіная Расія» (2001—2002, разам з Ю. М. Лужковым і М. Ш. Шайміевым. Кіраўнік Рускага геаграфічнага таварыства (з 2009).

Біяграфія Сяргей Шайгу нарадзіўся 21 мая 1955 года ў невялікім мястэчку Чадан (Тува) у сям’і савецкага рэдактара раённай газеты Кужугета Серэевіча Шайгу і Аляксандры Якаўлеўны Шайгу (раней Кудраўцава)В Москве прощаются с Александрой Шойгу.

Вучоба

Сяргей Шайгу з 1972 па 1977 год вучыўся ў горадзе Краснаярск у Інстытуце і атрымаў пасведчанне будаўніка.

У 1996 годзе стаў кандыдатам гаспадарчых навук.

Службовы рост Пасля заканчэння вучобы пачаў працаваць на наступных пасадах: 1977—1978 гг. — майстар трэста «Промхімбуд», г. Краснаярск. 1978—1979 гг. — майстар, начальнік вучастка трэста «Тувінсбуд», г. Кызыл. 1979—1984 гг. — старшы прараб, галоўны інжынер, начальнік будаўнічага ўпраўлення СУ-36 трэста «Ачынскалюмінійбуд», г. Ачынск. 1984—1985 гг. — намеснік галавы трэста «Саяналюмінійбуд», г. Саянагорск. 1985—1986 гг. — галава трэста «Саянцяжсбуд», г. Абакан. 1986—1988 гг. — галава трэста «Абаканвагонбуд», г. Абакан. 1988—1989 гг. — другі сакратар Абаканскага гарадскога камітэта КПСС. 1989—1990 гг. — інструктар Краснаярскага крайкама КПСС, г. Краснаярск. 1990—1991 гг. — намеснік старшыні дзяржаўнага савета РСФСР па чарцяжу і будове, г. Масква. 1991 г. — старшыня Расійскага аддзела ратаўнікоў, г. Масква. 1991 г. — старшыня дзяржаўнага савета РСФСР па надзвычайным становішчы, г. Масква. 1991—1994 гг. — Старшыня дзяржаўнага савета Расіі па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў. У 1992 годзе з’яўляўся намеснікам галавы часовай адміністрацыі на тэрыторым Паўночнай Асеціі і Інгучэціі ў час асеціна-інгушскага канфліктуСправка об обстоятельствах возникновения осетино-ингушского вооруженного конфликта, его развития и роли в нём федеральных органов власти и управления . 1994—2012 гг. — Міністр па справах грамадзянскай абароны, надзвычайнага становішча і ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў Расіі, адначасова з 10 студзеня 2000 г. па 7 мая 2000 г. — намеснік старшыні ўрада Расіі. 1996 год — сачыў за парадкам пад час выбараў Барыса ЕльцынаШойгу Сергей Кужугетович на сайте panorama.ru. С 1996 г. — член Савета бяспекі Расіі. 2000 — узначаліў грамаду «Адзінства», якую стварылі для падтрымкі Уладзіміра ПуцінаLenta.ru: В России: партию «Единство» возглавил Сергей Шайгу .

11 мая 2012 года прызначаны на пасаду галавы Маскоўскай вобласціМособлдума утвердила кандидатуру С. Шойгу на пост губернатора Московской области.

6 лістапада 2012 года прызначаны міністрам абароны РасііШойгу стал главой Минобороны по рекомендации Медведева . 22 ліпеня 2014 года Галоўнае следчае ўпраўленне МУС Украіны пачало следства па падазрэнні С. Шайгу ў падтрымцы вайны ва УкраінеМВС України відкрило кримінальне провадження стосовно посібників терористів — Шойгу і Малофєєва . Гэта была «помста» за ўдзел у захопе Крыма.

12 мая 2024 года прызначаны сакратаром Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі.

У чэрвені 2024 года Міжнародны крымінальны суд выдаў ордары на арышт Сяргея Шайгу і начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл Расіі Валерыя Герасімава за меркаваныя ваенныя злачынствы падчас уварвання Расіі ва Украіну.

Сям’я Бацька — Кужугет Серэвіч Шайгу (1921—2010)Государственный деятель Тувы Кужугет Шойгу похоронен в Москве // gov.tuva.ru, 03.12.2010 (правільна на тувінскай мове — Кужугет Шойгу Серее оглу) савецкі дзеяч Тувы. Маці — Аляксандра Якаўлеўна Шайгу (Кудраўцава; 1924—2011). Паходзіць з Расіі, Ардоўская вобласць, вёска Якаўлева. Савецкі дзеяч ТувыМать Сергея Шойгу стала заслуженным работником сельского хозяйства ТувыСтаршая сестра // Еженедельник «Центр Азии», № 38, 24 — 30 сентября 2010.. Жонка — Ірына Аляксандраўна Шайгу (раней Анціпіна), робіць начальнікам у прыватным прадпрыемстве, якое мае даход ад замоў з міністэрства, дзе кіраваў яе муж — С. ШайгуЩёголев К. А. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. Кто правит Россией. — , Астрель: АСТ, 2007, С. 536 ISBN 978-5-17-047056-3. Дзве дачкі: Юлія Сяргееўна Шайгу (1977 года нараджэння) — галава душэўнай дапамогі пры МНС Расіі (з 2002 года)«Власть», «Родня во власти», 24 сентября 2007. Ксенія Сяргееўна Шайгу (1991 года нараджэння) — вучань. Старэйшая сястра — Ларыса Кужугетаўна Шайгу, пасол Дзяржаўнай Думы РасііВысокопоставленные наследники. Малодшая сястра — Ірына Кужугетаўна Захарава (нар. 1960) — урач. Зяць — Аляксей Юр’евіч Захараў (нар. 1971), муж дачкі Юліі, пракурор Маскоўскай вобласціМособлдума обсудит профессиональные качества кандидата в прокуроры — Известия.

Слава Імем Шайгу названа вуліца ў Піхемскім раёне ТувыФедеральная информационная адресная система .

Літаратура Шойгу Сергей Кужугетович // Кто есть кто в России и в ближнем зарубежье: Справочник. — : Издательский дом «Новое время», «Всё для Вас», 1993. — С. 740—742 ISBN 5-86564-033-X Шойгу Сергей Кужугетович // Щёголев К. А. Кто есть кто в России. Исполнительная власть. Кто правит Россией. — , Астрель: АСТ, 2007, С. 525—526 ISBN 978-5-17-047056-3

Спасылкі

Жыццё С. Шайгу Жыццё С. Шайгу на ўрадавай выставе Расіі Жыццё С. Шайгу на выставе МНС Расіі Сергей Шойгу, председатель Госкомитета по чрезвычайным ситуациям: «Мысли об отставке мне спать не мешают», интервью 1992 года Сергей Шойгу на Форуме Министерства обороны Российской Федерации Сергей Шойгу: «Откосить никому не позволю». Интервью газете «Городские новости», 2014

Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены «Адзінай Расіі» Катэгорыя:Міністры Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Міністры абароны Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Губернатары Маскоўскай вобласці