Аляксандр Аляксандравіч Чахо́ўскі (; в. Рыбцы, Смілавіцкі раён, Менская акруга) — ) — беларускі вучоны ў галіне дэндралогіі. Кандыдат біялагічных навук (1965).
Біяграфія Скончыў Рудзенскую сярэднюю школу (1949), Беларускі лесатэхнічны інстытут імя Кірава (1954). Працаваў у Азярыцкай МТС меліяратарам (1954—1955). Быў навуковым супрацоўнік Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі, вядучым супрацоўнікам (1955—2000).
Навуковая дзейнасць Займаўся даследаваннем пытанняў інтрадукцыі дрэвавых раслін, зімаўстойлівасці, асаблівасцяў сезоннага развіцця і плоданашэння, укаранення ў зялёнае будаўніцтва.
Асноўныя публікацыі Бобореко Е. З., Нестерович Н. Д., Орленок Е. И., Чаховский А. А., Шкутко Н. В. Древесные растения Центрального ботанического сада АН БССР. — Минск: Наука и техника, 1982. — 293 с. Федорук А. Т., Шкутко Н. В., Чаховский А. А. Ассортимент деревьев и кустарников для зеленого строительства в южной части Беларуси. Минск, 1997. — 16 с. Элеутерококк, аралия и другие новые для Беларуси лекарственные растения радиопротекторного действия / А. А. Чаховский. — Минск: Право и экономика, 1996. — 80 с. — ISBN 985-6194-58-X Некоторые особенности роста и развития деревьев в городских посадках и мероприятия по уходу за ними : автореферат диссертации … кандидата биологических наук / А. А. Чаховский. ― Минск, 1965. Вяйгела ў Беларусі / А. А. Чахоўскі. — Мінск, 1993.
Літаратура — С. 332. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі Кураторы коллекций // Ботанические коллекции Беларуси Чахоўскі, Аляксандр Аляксандравіч (кандыдат біялагічных навук) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Дэндролагі СССР Катэгорыя:Дэндролагі Беларусі Катэгорыя:Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Члены КПСС